Грамадства22

У Бярозаўскім раёне жанчына набыла праз аўкцыён хату сваёй бабулі

Па вёсках ва ўсёй Беларусі пустуюць старыя хаты — збыць іх людзі не рашаюцца, а даглядаць няпроста, бо жывуць далёка. У такіх выпадках за справу бярэцца мясцовая ўлада. Здараецца, што пытанне паўстае рубам: быць ці не быць такому будынку на гэтай зямлі? Як ні дзіўна, канкрэтныя рашэнні могуць абудзіць цікавасць нашчадкаў да сваёй спадчыны. Так адбылося ў Бярозаўскім раёне на Брэстчыне, піша «Звязда».

Вярнуць утульнасць

У вёску Галавіцкія Таццяна Пунько ездзіла з дзяцінства да бабулі, бывала, што праводзіла тут канікулы. Але рана памерла мама, і сувязь з яе радзімай у жанчыны ўжо не была такой блізкай. Тым больш што пасля смерці бабулі яе хатай павінны былі апекавацца другая дачка і сын.

Родны дзядзька Таццяны жыў непадалёк і спачатку прыглядаў за будынкам, але неўзабаве і ён пакінуў свет. Нейкі час хату і тэрыторыю каля яе не было каму даглядаць. А пасля высветлілася, што ні на каго нават не былі аформленыя дакументы…

«Я не губляла цікавасці да гэтага дома са смерці бабулі, — кажа Таццяна Пунько. — Але былі іншыя сваякі, якія знаходзіліся бліжэй, чым мы. Калі паўстала пытанне, што рабіць з будынкам і ўчасткам, на якім ён стаіць, магчыма, усе так і разважалі: навошта ўнучцы, што жыве ў Мінску, хата ў Брэсцкай вобласці?..

Але мне вельмі дарагі гэты дом успамінамі, цеплынёй, якая захоўваецца ў сэрцы нават пасля смерці дарагіх людзей.

Таму калі мы з мужам даведаліся пра продаж бабулінай хаты, нядоўга думалі. Усё ў нас атрымалася дзякуючы старшыні сельсавета Івану Паўлавічу — ён запрасіў на аўкцыён, трымаў у курсе на кожным этапе, сачыў і інфармаваў, як рыхтуюцца дакументы. Былі і іншыя сваякі, больш далёкія, якія цікавіліся домам і хацелі б яго набыць. 

Але яны адступілі, калі даведаліся пра маё жаданне: я ж родная ўнучка. З задавальненнем ездзім туды і намагаемся вярнуць хаце ўтульнасць, ужо правялі святло і ваду. Але гэта ўсё прыемныя клопаты. Важна, што дом застаўся ў нашай сям’і».

Пошук нашчадкаў

«У нас створаная камісія па выяўленні хат, якія пустуюць, — расказвае старшыня Стрыгінскага сельсавета Іван Крагель. — Гэтая хата ў вёсцы Галавіцкія трапіла ў поле зроку. Мы яе абследавалі, склалі акт. Але перш чым прымаць нейкія рашэнні наконт далейшага лёсу пабудовы, звычайна шукаем нашчадкаў.

Спачатку выйшлі на дачку былой гаспадыні: ці будзе яна займацца домам? Яна адмовілася, і мы аформілі хату ва ўласнасць сельсавета. Далей прымалася рашэнне: альбо пусціць пад знос, альбо выставіць на продаж. Згодна з парадкам, вызначылі ацэначны кошт (у памеры 300 рублёў у 2023 годзе), а пасля была размешчаная аб’ява аб продажы праз аўкцыён…

Калі справа ўжо закруцілася, абсалютна нечакана мы пачалі кантактаваць з унучкай былой гаспадыні: яе ўзрадавала тое, што будынак не пойдзе пад знос, і зацікавіла магчымасць яго выкупіць. Вельмі перажывала, каб ніхто ў апошні момант не перахапіў.

Атрымалася так, што першы аўкцыён, на якім была выстаўленая гэта хата, не адбыўся, як і другі, а на трэцім яна была адзіным пакупніком, што прэтэндаваў на гэты дом. Яны задаволеныя, што змаглі вярнуць сабе хату бабулі. І мы задаволеныя: жанчына напісала заяву на афармленне, бачым, што дом і ўчастак каля яго даглядаюць».

А быў яшчэ выпадак у гэтым сельсавеце. Вялі пошук нашчадкаў адной з хат. Пасля смерці гаспадара яе атрымала ў спадчыну ўдава, з якой ён узяў шлюб ужо ў пажылым узросце. Пасля яе права на хату перайшло да дачкі, якая жыве ў Брэсце. Ад маці ёй засталася кватэра, але пра дом яна нават не ведала, была вельмі здзіўленая, калі патэлефанавалі з Бярозаўскага раёна. Адразу сказала, што займацца хатай не будзе, каб выстаўлялі на продаж.

Рэальная карысць

Як правіла, нашчадкаў колішніх гаспадароў закінутых хат знаходзіць удаецца, няхай гэта і сваякі не першай лініі, не ў першым пакаленні. У Стрыгінскім сельсавеце быў толькі адзін выпадак, калі патэнцыйных гаспадароў дома выявіць не ўдалося.

На сённяшні дзень у сельсавеце вырашаецца лёс чатырох закінутых хат. Звычайна пад знос ідуць адзінкі, і добра, што дзякуючы ўказу № 116 ёсць магчымасць іх прадаваць, лічыць старшыня сельсавета Іван Крагель.

За год сельсавет выстаўляе на аўкцыён каля дзесяці такіх лотаў, у асноўным за адну базавую велічыню. Але бывае так, што падчас продажу цана значна ўзрастае. Так здарылася на аўкцыёне, які адбыўся 12 снежня 2024 года: на адзін дом, выстаўлены сельсаветам, прэтэндавалі тры чалавекі, два з іх змагаліся сур’ёзна, а канчатковая цана дасягнула ў эквіваленце 5200 долараў ЗША. Значыць, ёсць сэнс упарадкаваць тэрыторыю, што падкрэслена рэальнай карысцю — грашовай.

«Гэта добра для бюджэту сельскага савета, — адзначае старшыня сельсавета. — У прыватнасці, будзем звяртацца ў райвыканкам з просьбай аб тым, каб належным чынам уладкаваць дзіцячую пляцоўку ў аграгарадку Стрыгінь. Атрыманыя праз аўкцыён сродкі пускаем на мясцовыя патрэбы, каб больш зрабіць для людзей».

Каментары2

  • Янак
    18.03.2025
    Добра што хоць зараз пачалі продаць старыя хаты. Але за часы Лукашэнкі было
    знішчана многа пабудоў. Мураваныя, каменныя - усе разбурылі і загаралі. Маю веску на Гродзеншчыне так "упарадкавалі" - закапалі хаты і хлявы, вывезлі вялікія камяні, спілавалі дрэвы. Стала пуста. Каб вы ***

    [Зрэдагавана]
  • Влад
    19.03.2025
    Вот такие внучки бюджет диктатора и наполняют!

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць