Грамадства1010

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Ад Мінска, Смаленска і Вільні да такіх экзатычных месцаў, як Камерун, Уругвай, Чылі і Паўночная Карэя — амаль на кожным кантыненце нараджаліся беларускія грамадзяне.

Карта мясцін у Беларусі, дзе нарадзіліся беларускія грамадзяне. Фота: query.wikidata.org

Картамі ў твітары падзяліўся карыстальнік ČUBAKA. 

На іх пунктамі пазначаны месцы, у якіх нарадзіліся падданыя Вялікага Княства Літоўскага, грамадзяне БНР, Беларускай ССР і незалежнай Беларусі. Карты з'яўляюцца візуалізацыямі інфармацыі Вікіданых — вялікай базы, якая аб'ядноўвае даныя з разнастайных вікі-праектаў, у першую чаргу Вікіпедыі, і іншых адкрытых баз даных. 

Карта мясцін у свеце, дзе нарадзіліся беларускія грамадзяне. Фота: query.wikidata.org

Па спецыяльным запыце да Вікіданых было адшукана больш за 11 тысяч чалавек, звязаных з Беларуссю. Пошук па грамадзянстве не ідэальны: з выдачы выпадаюць дзеячы, якія жылі ў часы Расійскай імперыі і, часткова, у міжваеннай Польшчы, тыя, у каго ў базе пазначана грамадзянства СССР (хоць грамадзянства БССР насамрэч існавала) ці не пазначана ніякае грамадзянства, а таксама тыя, у каго не пазначана канкрэтнае месца нараджэння. 

Карта мясцін, дзе нарадзіліся падданыя Расійскай імперыі (больш за 100 тысяч асоб). Бачна, што найбольш выбітных дзеячаў імперыі далі не этнічна рускія землі, а ў першую чаргу ўкраінская, а пасля закаўказскія, прыбалтыйскія і беларускія губерні. Вялікая светлая пляма — палескія балоты. Фота: query.wikidata.org
Карта мясцін, дзе нарадзіліся падданыя Расійскай імперыі. Калі народжаныя ў беларускіх губернях асобы не дажылі да 1918 года або з'ехалі будаваць навуковую кар'еру ў іншае месца, то іх кропкі не трапляюць на карту беларускіх грамадзян. Фота: query.wikidata.org

Тым не менш нават з такімі абмежаваннямі карта дае ўяўленне пра тое, якія рэгіёны далі Беларусі найбольш дзеячаў, якія аказаліся вартымі артыкула ў Вікіпедыі. Размеркаванне кропак зусім не раўнамернае. Напрыклад, вялікія лясныя масівы былі амаль не заселены і тут няма ніякіх кропак.

Найбольш шчыльнае скопішча кропак выявілася ва ўрадлівых бязлесых далінах ад Слуцка да Навагрудка і вакол Мінска. А вось на этнічных беларускіх тэрыторыях па-за межамі Беларусі няма ўвогуле ніякіх скопішчаў, толькі паасобныя кропкі. Гэта тлумачыцца тым, што адбор вядзецца па грамадзянстве, а не па этнічнай прыналежнасці, пра якую звычайна няма ніякай надзейнай інфармацыі. 

Дзяржаўныя межы Беларусі прасочваюцца выразна, а вось межаў міжваеннай Польшчы не бачна зусім, бо яна існавала ўсяго два дзесяцігоддзі, большасць людзей перажылі гэты перыяд і сталі грамадзянамі савецкай Беларусі. Межы міжваеннай Польшчы можна пабачыць толькі пры пошуку месцаў нараджэння польскіх грамадзян (больш за 75 тысяч асоб). У тым ліку выразна бачныя і «новыя землі», адабраныя ў Германіі пасля Другой сусветнай вайны. 

Карта мясцін, дзе нарадзіліся польскія грамадзяне. Фота: query.wikidata.org

Але некаторыя сляды дэмаграфічных узрушэнняў XX стагоддзя можа пабачыць і тут. Віленшчына, дзе вялікая частка насельніцтва ідэнтыфікавала сябе як палякаў, дала досыць мала вядомых імёнаў Беларусі ў XX стагоддзі.

Яшчэ больш дзіўнай сітуацыя выглядае на аналагічнай карце для грамадзян Літвы, на якой выразна бачны вялікі «плеш» вакол Вільні. Карыстальнік, які загрузіў карты, бачыць некалькі варыянтаў тлумачэння гэтаму. Па-першае, тыя, хто лічыў сябе палякамі, пасля 1939 года былі рэпрэсаваныя і дэпартаваныя, або самі выехалі ў Польшчу. Па-другое, славянская меншасць магла апынуцца ў сацыяльнай ізаляцыі ў Літве або мясцовыя вікіпедысты не звяртаюць увагі на дзеячаў нелітоўскай культуры. 

Карта мясцін, дзе нарадзіліся літоўскія грамадзяне. Фота: query.wikidata.org
Рэканструкцыя мяжы паміж літоўскай і славянскімі мовамі ў канцы XIX ст. Фота: Цэнтр геалінгвістыкі Інстытута літоўскай мовы
Карта мясцін, дзе нарадзіліся беларускія і літоўскія грамадзяне. Фота: query.wikidata.org

Тым не менш месцы, дзе нараджаліся беларускія грамадзяне, зусім не абмежаваныя сучаснымі межамі, нямала іх па ўсім былым Савецкім Саюзе, Усходняе Еўропе. Таксама ёсць зусім экзатычныя мясціны — Камерун, Уругвай, Чылі і Паўночная Карэя.

Кропка ва Уругваі — гэта беларускі перакладчык Карлас Шэрман, у гонар якога названая перакладчыцкая прэмія, у Чылі — беларускі кампазітар Сяргей Картэс, у Паўночнай Карэі — беларускі фізік Ігар Ташлыкоў, які нарадзіўся ў 1946 годзе ў савецкай зоне акупацыі Карэі. А вось кропка ў Камеруне — гэта футбаліст Вобга Цьенчэн, які ў 2013 годзе стаў звацца Цярэнціем Луцэвічам. 

Беларускі футбаліст Цярэнцій Луцэвіч. Фота: Wikimedia Commons

А вось кропкі ў Паўночнай Амерыцы і Заходняй Еўропе амаль выключна спартсмены, якія выступалі за Беларусь. Хутчэй за ўсё ў іх выпадку паблытана спартыўнае і рэальнае грамадзянства. Уяўляецца малаверагодным, каб прыроджаны амерыканец адмовіўся ад грамадзянства ЗША дзеля атрымання пашпарта Беларусі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • ?
    19.03.2025
    "Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы?", "Гэта тлумачыцца тым, што адбор вядзецца па грамадзянстве, а не па этнічнай прыналежнасці, пра якую звычайна няма ніякай надзейнай інфармацыі."

    Або так, або так.
  • шукайце
    19.03.2025
    Барадзед, і порнаакторкі
  • а гаварыў жа таварыш
    19.03.2025
    што расея - гэта беларуская калонія

Цяпер чытаюць

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ2

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя4

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр9

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

Трамп паабяцаў, што не збіраецца балатавацца на трэці тэрмін8

Пасажыры самалёта ўпалі ў балота з алігатарамі і правялі там два дні. Як яны выжылі?1

Пад Магілёвам зносяць недабудаваны храм, які абаранялі расійскія чарнасоценцы11

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва3

Паўднёвы ўсход Беларусі накрывае моцная бура2

Бамбардзіра-кракадзіла і балерына-капучына — адкуль гэта?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ2

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць