Эканоміка

Беларускі фермер паказаў, як трымерам рыхтуе клубніцы да сезону — мільёны праглядаў

Сяргей з Пінска вырошчвае ягады ў камерцыйных маштабах — ён падзяліўся лайфхакам.

Фота: скрыншоты з відэа @klubnika_s_nulya / TikTok

Днямі фермер выклаў у тыктоку відэа, на якім ён «косіць» клубніцы бензінавай газонакасілкай з нестандартнымі насадкамі. Так ён прыбірае старое лісце і пасынкі. Самі клубніцы накрыты плёнкай, таму ад такой апрацоўкі саджанцы не церпяць. Пасля счышчанае лісце фермер прыбірае граблямі.

@klubnika_s_nulya #ягода #малина #ежевика #клубника #пинск #подпишись ♬ оригінальний звук - Iryna Hermak

За некалькі дзён відэа набрала амаль 4 мільёны праглядаў і больш за 400 каментарыяў. 

Адмысловую шчотку для клубніц фермер зрабіў уласнаручна. Для гэтага ён распілаваў звычайную шчотку на тры часткі, а потым прыкруціў іх да жалезнай насадкі на трымер, якая звычайна прадаецца ў камплекце з газонакасілкай.

Фота: скрыншоты з відэа @klubnika_s_nulya / TikTok

Многія карыстальнікі звяртаюцца да фермера па парады. Напрыклад, калі пачынаць першую падкормку. «Пры тэмпературы грунту ад 13 градусаў і вышэй, бо фосфар не засвойваецца пры нізкай тэмпературы», — піша Сяргей.

Кагосьці цікавіць, ці пачынаць абразаць клубніцы ў Магілёве, дзе на выходных чакаецца да мінус 5 градусаў. «Пачакайце, перастрахуйцеся. Пасля маразоў і пачняце», — раіць фермер. 

@klubnika_s_nulya #ягода #клубника #малина #ежевика #пинск ♬ оригинальный звук - Сергей Пинск

Пад ролікамі нямала каментарыяў на ўкраінскай мове. Сочаць за досведам пінскага фермера і іншыя замежнікі. 

«Supper ideja», — напісала каментатарка з Латвіі.

«Oni to mają pomysły», — напісалі з Польшчы.

Першыя відэа пра вырошчванне ягад (апроч клубніц, Сяргей займаецца ажынамі і малінай) фермер пачаў публікаваць у лютым 2024 года. Ён дзеліцца, чым падкормлівае ягады, як абразае і палівае. Цяпер ён мае ў тыктоку амаль 21 тысячу падпісчыкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак6

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак

Усе навіны →
Усе навіны

Хто загінуў у Харлах на акупаванай Херсоншчыне?8

У Мінску перад судом паўстане сямікласнік1

Канапацкая параіла Лукашэнку ўзгадніць пераемніка ды ісці ў адстаўку25

У Гродне прыдумалі суперпросты спосаб, як абараніць дзяцей, якія коўзаюцца з горак3

Зяленскі: «Калі з дыктатарамі можна вось так, то ЗША ведаюць, што рабіць далей»5

У Насты і Сашы з Гомеля пасля шасці сыноў нарадзілася доўгачаканая дачка

«Кучаравенькая, з флейтай»: Севярынец расказаў, пра ўдзел Марыі Калеснікавай у Маладым фронце18

Рыэлтарка паказала, у якім стане сям'я пакінула дом пасля сутак адпачынку. Яна была ў шоку15

Тры гады валілі лес у Фінляндыі. Вярнуліся і адкрылі сваю майстэрню пад Фаніпалем2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак6

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць