Эканоміка55

Лукашэнка назваў праект нумар адзін у эканамічным супрацоўніцтве з РФ

Даклад аб развіцці двухбаковых адносін паміж Беларуссю і РФ Аляксандру Лукашэнку прадставіла так званая група Круты — Арэшкін (кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты і намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Максім Арэшкін). Яны курыруюць развіццё сувязяў паміж краінамі.

Адзін з напрамкаў супрацоўніцтва з РФ — развіццё чыгуначных зносін. Будаўніцтва высакахуткасных чыгуначных магістраляў дапаможа не толькі павялічыць турыстычныя патокі, але і павысіць эканамічную ўзаемазвязанасць дзвюх краін. Пакуль шлях паміж Мінскам і Масквой па чыгунцы займае больш за 8 гадзін. Яго можна скараціць да трох, распавёў Арэшкін. 

«Гэта ў парадку дня ў нас з Пуціным літаральна першае пытанне, — заявіў Лукашэнка. — Я яго ўвесь час падштурхоўваю нават: навошта кудысьці далёка будаваць — ёсць дарога, трэба ў гэтым кірунку. І не да Мінска, а да Брэста. І гэта будзе хутка. Ён мяне падтрымлівае ў гэтым плане».

Каментары5

  • Не веру
    06.03.2025
    У рашы хуткаснымі чыгункамі трызняць ужо шмат гадоў. Агучвалася шмат планаў, але на справе мала што робіцца. Думаю, і з гэтым "праектам нумар адзін" будзе пшык.
  • Янка
    06.03.2025
    Турыстычныя патокі зялёнага колеру?
  • Answer
    06.03.2025
    Маршрут Москва-Петушки-Сувалки?

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах5

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Гістарычны пералом: колькасць пажылых людзей у свеце ўпершыню перавысіла колькасць маленькіх дзяцей14

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца10

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах5

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць