Нерухомасць22

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў

Ёсць таксама ўласны кінатэатр, спа-зона, вінны пограб і халадзільная камера. Агульная плошча тэрыторыі — 4200 «квадратаў».

За 19 км ад Мінска на продажу паставілі дом, за які просяць 12,6 млн рублёў, або каля 3,9 мільёна даляраў. Аб'ява з'явілася на сайце Realt.by.

Дом размяшчаецца ў вёсцы Сасновая ля МКАД-2 Смалявіцкага раёна. Ён быў пабудаваны ў 2022 годзе.

Купіць прапануюць не проста катэдж, а комплекс плошчай 1100 кв. м, у які ўваходзяць тры будынкі: жылы дом — 951,2 кв. м, гасцявы дом — 92,1 кв. м і летняя кухня з саўнай — 57,2 кв. м. У апісанні лота называюць яго «домам вашай мары».

У ім пяць спальняў з санвузламі, банкетны зал для прыёму гасцей, два каміны. Ёсць таксама ўласны кінатэатр, спа-зона, вінны склеп і халадзільная камера. Агульная плошча тэрыторыі — 4200 «квадратаў». Прадугледжаны зона барбекю, ратонда, альтанка і вадаём. 

Каментары2

  • Прадаймо Дрот
    23.02.2025
    >вінны пограб
    гэта дзе грабуць віно? ці што?
  • Макс Дизайнер
    24.02.2025
    Судя по лайкам, больше половины памяркоуных считают, что живут на Манхэттоне. Колхоз БССР здесь еще не скоро закончится.

Цяпер чытаюць

У Ватыкане абралі новага Папу1

У Ватыкане абралі новага Папу

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача6

У Добрушы бабёр прыйшоў у паліклініку і заснуў пры ўваходзе2

Зянковіч: Лукашэнка спачатку даў мне і Фядуту мянушку Віні-Пух, а пасля назваў Усамам бен Ладэнам8

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША17

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў1

Мінскі Тэатр лялек не паспеў анансаваць прэм’еру па Быкаву, як квіткі на чэрвень і ліпень разабралі2

Трамп афіцыйна абвясціў 8 мая Днём перамогі ў Другой сусветнай вайне3

Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая

Ай-яй-яй, далі слова Барадуліну9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ватыкане абралі новага Папу1

У Ватыкане абралі новага Папу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць