Каментары да артыкула

Ай-яй-яй, далі слова Барадуліну

  • Пакіньце годнага чалавека ў спакоі
    07.05.2025
    Лезуць у брудную бялізну і здзіўляюцца, што яна брудная. Я наогул лічу, што публікацыя дзённікаў, лістоў і іншых прыватных рэчаў - гэта на ўзроўні ўсталявання схаванай камеры ў прыбіральні ці лазні. "Ай-яяяй, чалавек какае гаўном, а не матылькамі!" Ханжы-вуаерсты, цьху.
  • Пачакайце
    07.05.2025
    Пакіньце годнага чалавека ў спакоі, Барадулін вёў гэтыя дзёньнікі з раньняга ўзросту і хацеў, каб яны былі апублікаваныя. Хіба не ўвагі хацеў Барадулін? Быць пачутым, зразумелым? І я гэта без аніякага асуджэньня кажу. Гэта зразумелае, натуральнае жаданьне чалавека. Дзякуючы дзёньнікам, асоба Барадуліна, наадварот, набывае новую глыб. Ведаючы кантэкст, мне (і думаю, ня толькі мне) чытаць ягоную творчасьць яшчэ цікавей, бо я лепей разумею аўтара й той боль, празь які ён праходзіў.
  • М
    07.05.2025
    Цікава, што дзёньнік напісаны Тарашкевіцай, але бязь мяккіх знакаў.
  • Брудныя рукі, прэч ад Паэта
    07.05.2025
    Не разумею тых, хто чытае дзённікі пра прыватнае жыццё і не прачытаў ніводнага верша Паэта.
  • Яўген
    07.05.2025
    "Ну і кожны мае права, асабліва ў невялікіх паводле аб'ёму матэрыялах, звяртаць увагу і акцэнтаваць яе на тое, на што лічыць патрэбным сам...." Прабачце, але кожны мае права з гэтай акцэнтуацыяй не пагадзіцца.
  • Апантаны барадулінец
    07.05.2025
    Яўген, Кожны, хто з гэтай акцэнтуацыяй не пагаджаецца, можа напісаць уласны водгук са сваёй акцэнтуацыяй. Але бяда ў тым, што ніхто ж з тых, хто ведае, як трэба правільна акцэнтаваць, сам не піша.
  • Праблема
    08.05.2025
    Апантаны барадулінец, кожны можа напісаць, але ж мы не прачытаем, бо яго ніводнае смі не надрукуе.
  • Хек
    07.05.2025
    Дажывіце да яго год, пабачыце якімі чалавекалюбцамі зробіцеся. Мой дзед на сваім 70-годзі ўсташы з за стала нібы падзякаваць сабраўшыхся, паслаў усіх па кароткім адрасе і зыйшоў амаль да раніцы. Мне хутка таксама будзе столькі, і я зараз вельмі добра яго панімаю.
  • Паслядоўны
    08.05.2025
    "І, вядома, не ствараць сабе куміраў."

    Адносна Ціханоўская гэта таксама тычыцца?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць