Меркаванні99

Ай-яй-яй, далі слова Барадуліну

Добры чалавек можа быць выдатным творцам і прафесіяналам. Але бывае і так, што чалавек хоць да раны прыкладзі — а творчасць ягоная ўбогая. Ці, наадварот, творы таленавітыя — але чалавек невыносны. І з адоранымі творчымі людзьмі такая ўнутраная палярнасць здараецца, відаць, прапарцыйна яшчэ часцей, чым з «простымі» сярэднестатыстычнымі — бо сама іхняя натура танчэйшая, піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Рыгор Барадулін з жонкай і гасцямі, мінскай моладдзю. Архіўнае фота

Днямі нашу супольнасць ускалыхнуў артыкул «Нашай Нівы» пра дзённікі народнага паэта Рыгора Барадуліна. Рэакцыя розная, у некаторых людзей і негатыўная — маўляў, як маглі замахнуцца на святое, на светлы вобраз і гэтак далей. Некага цягне і ў іншы бок — маўляў, калі Барадулін як чалавек такі і гэтакі, то значыць такія і вершы ягоныя. Незразумела за што дзесяцігоддзямі шанавалі і ўзносілі. Карацей, кіданне ў крайнасці.

Вядома, колькі людзей, столькі і думак, і права на ўласную мае кожны. Але я звярнуў увагу на тое, што сярод розных допісаў быў і такі, што дзённікі Барадуліна дагэтуль можна набыць у распаўсюднікаў, у якіх яны ёсць і не па адным асобніку. Між тым як апошнія з тамоў гэтых дзённікаў выйшлі не ўчора, а тры-пяць гадоў таму, і прытым, наколькі я ведаю, абсалютна мізэрным накладам — 50—70 асобнікаў (прачытаць іх можна і анлайн на «Камунікаце» тут і тут). І дагэтуль тыя некалькі дзясяткаў, максімум сотня асобнікаў не распрадаліся. То-бок прайшлі міма грамадства, нават міма той яго часткі, якая зрабіла з Барадуліна ў сваіх вачах куміра, а таму як бы па ідэі мусіла цікавіцца тым, што звязана з ім — у тым ліку і дзённікамі, якія звычайна даюць магчымасць зазірнуць углыб чалавека. Аднак жа мусіць як бы ў тэорыі і мусіла, а на практыцы аказалася, што асабісты свет дзядзькі Рыгора мала каму быў цікавы.

І сённяшняя «віна» аўтара «Нашай Нівы» толькі ў тым, што ён стаў адным з некалькіх дзясяткаў чалавек, які гэтыя выдадзеныя друкам матэрыялы здабыў, іх разгарнуў і ўважліва прачытаў. І адным з адзінак, калі ўвогуле не адзіны, хто падзяліўся сваімі ўражаннямі з шырокай грамадскасцю. То-бок фактычна зрабіў тое, чаго не ўдалося тым, хто рыхтаваў тэкст да друку і выдаваў яго — уключыў дзённікі ў абарачэнне і ў гісторыка-культурны кантэкст. Не варта было? А што варта рабіць з апублікаванымі тэкстамі — ігнорыць? Не думаю, што любыя кнігі выдаюцца дзеля гэтага. Калі яны выходзяць у свет, то ў ідэале мусяць выклікаць цікавасць, будзіць эмоцыі, выклікаць спрэчкі і розныя інтэрпрэтацыі.

Рыгор Барадулін у 2010-я. Архіўнае фота

Ну і кожны мае права, асабліва ў невялікіх паводле аб'ёму матэрыялах, звяртаць увагу і акцэнтаваць яе на тое, на што лічыць патрэбным сам, а не хтосьці, хто сябе лічыць на гэта чамусьці ўпаўнаважаным. Абсалютна нармальна, калі адзін пакажа адну грань шматграннай асобы, другі пакажа іншую, а трэці раскрые ў адным тэксце адразу некалькі, а то і ўсе грані. На здароўе, як той казаў. Пісаць, спрачацца і інтэрпрэтаваць не шкодна, гэта спрыяе інтэлектуальнай спеласці супольнасці. А вось грабавое маўчанне дзеля захавання чысціні белых паліто, наадварот, заганяе супольнасць у інтэлектуальнае балота.

Для таго ж, каб падобныя публікацыі не шакавалі, варта разумець адну простую рэч: творчыя таленты і прафесійныя дасягненні не заўсёды ходзяць парай з асабістымі чалавечымі якасцямі. Вядома, добры чалавек можа быць адначасова выдатным творцам і прафесіяналам, адно другога не выключае. А кепскі чалавек — адначасова кепскім творцам і прафесіяналам. Але бывае і так, што чалавек як такі хоць да раны прыкладзі — а творчасць ягоная ўбогая. Ці, наадварот, творы надзвычай таленавітыя — але чалавек у асабістых зносінах абсалютна невыносны. І з адоранымі творчымі людзьмі такая ўнутраная палярнасць здараецца, відаць, прапарцыйна яшчэ часцей, чым з «простымі» сярэднестатыстычнымі — бо сама іхняя натура танчэйшая.

Калі гэта разумець як дадзенасць — то тады і пры атрыманні інфы пра немаральнасць чалавека ў штодзённым жыцці рука не будзе цягнуцца да томіка з ягонымі раней любімымі вершамі, каб кінуць іх у распаленую печку. Трэба проста аддзяляць адно ад другога. І, вядома, не ствараць сабе куміраў.

Рыгор і Валянціна Барадуліны з дачкой Ілонай і ўнучкай Дамінікай. Фота Сяргея Шапрана

Дзённікі і запісы. Выпуск 9. 1998—2002 / Рыгор Барадулін; укладанне, прадмова Наталля Давыдзенка. — Смаленск: Інбелкульт, 2020. — 332 с.

Дзённікі і запісы. Выпуск 10. 2003—2006 / Рыгор Барадулін ; укладанне, прадмова Наталлі Давы­дзенка. — Смаленск: Інбелкульт, 2020. — 312 с.

Дзённікі і запісы. Выпуск 11. 2007—2014 / Рыгор Барадулін ; укладанне, прадмова Наталлі Давы­дзенка. — Смаленск: Інбелкульт, 2022. — 328 с.

Каментары9

  • Пачакайце
    07.05.2025
    Пакіньце годнага чалавека ў спакоі, Барадулін вёў гэтыя дзёньнікі з раньняга ўзросту і хацеў, каб яны былі апублікаваныя. Хіба не ўвагі хацеў Барадулін? Быць пачутым, зразумелым? І я гэта без аніякага асуджэньня кажу. Гэта зразумелае, натуральнае жаданьне чалавека. Дзякуючы дзёньнікам, асоба Барадуліна, наадварот, набывае новую глыб. Ведаючы кантэкст, мне (і думаю, ня толькі мне) чытаць ягоную творчасьць яшчэ цікавей, бо я лепей разумею аўтара й той боль, празь які ён праходзіў.
  • М
    07.05.2025
    Цікава, што дзёньнік напісаны Тарашкевіцай, але бязь мяккіх знакаў.
  • Брудныя рукі, прэч ад Паэта
    07.05.2025
    Не разумею тых, хто чытае дзённікі пра прыватнае жыццё і не прачытаў ніводнага верша Паэта.

Цяпер чытаюць

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі1

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў1

Мінскі Тэатр лялек не паспеў анансаваць прэм’еру па Быкаву, як квіткі на чэрвень і ліпень разабралі2

Трамп афіцыйна абвясціў 8 мая Днём перамогі ў Другой сусветнай вайне3

Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая

Ай-яй-яй, далі слова Барадуліну9

КДК пагражае закрываць крамы, калі ў іх няма бульбы4

Аліеў у апошні момант адмовіўся ляцець у Маскву на парад2

EPAM і Wargaming заплацілі ў Літве мінімальныя падаткі за больш чым два гады

Данута Перадня выехала з Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі1

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць