Грамадства33

Беларусам прапануюць дзіўную падпрацоўку за 1000 рублёў у дзень

У сацсетках ужо не першы раз усплываюць прапановы для беларусаў з'ездзіць у Расію і аформіць там пару банкаўскіх карт — натуральна, не бясплатна. Чытач «Анлайнера» наткнуўся на такую аб'яву і вырашыў даведацца падрабязнасці.

Вясной 2023 года «Анлайнер» ужо пісаў пра такія варыянты падпрацоўкі. Адпаведныя прапановы тады публікавалі ў сацсетцы «ВКонтакте», ахвотным трэба было з'ездзіць на дзень у Санкт-Пецярбург, аформіць на сябе банкаўскія карткі і атрымаць за гэта 100 даляраў.

Падобна на тое, што гэты «бізнэс» нікуды не знік і толькі набірае абароты. Аплата ж такіх паслуг цяпер прыкметна вырасла. Цяпер беларусам прапануюць ехаць у Маскву, а не ў Пецярбург, і абысці там некалькі ўстаноў. Расцэнкі — ад 50 да 300 рублёў за афармленне картак розных банкаў. У суме абяцаюць 1000 рублёў за дзень.

Як і раней, арганізатары такой паездкі кампенсуюць праезд і разлічваюцца наяўнымі пасля афармлення карты. Аўтары аб'яваў пішуць, што «карткі будуць выкарыстоўвацца выключна для працэсінгавых і базавых аперацый», але ніякіх гарантый няма, куды пойдуць даныя і што потым будзе з гэтымі карткамі.

У Беларусі ёсць крымінальная адказнасць за перадачу рэквізітаў банкаўскіх картак для заробку — нярэдка ашуканцы просяць аформіць картку і перадаць ім яе даныя, а потым выкарыстоўваюць яе ў сваіх схемах.

Хутка ўступіць у сілу яшчэ адна навіна — банкі павінны будуць папярэджваць кліентаў да заключэння дамовы аб крымінальнай адказнасці за распаўсюджанне рэквізітаў картак.

Каментары3

  • Andrew
    08.05.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • full
    08.05.2025
    "Их органы" занятыя палітыкай. Няма калі плебсам займацца.
  • Андрусь
    08.05.2025
    "Иногда не до законов", - можа працаваць у два бакі, а не толькі ў адзін. Аднак большасць беларусаў ціхамірныя людзі, якія выжываюць як могуць.

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й15

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія ваенкары скардзяцца на закрыццё сувязі праз Starlink. Паўздзейнічалі ўкраінскія контрмеры?2

Беларус параўнаў цану на айчынныя яблыкі і кітайскае памела. Розніца здзівіла3

Прызналі «экстрэмісцкай» зваротную сувязь з Чалым4

Ці можна вярнуцца ў дэкрэт, калі жанчына з яго выйшла?

Мінск у сераду вечарам патануў у цемры. Пасля загаду Лукашэнкі61

Павышэнне камуналкі перанеслі на 1 сакавіка4

Шуневіч: Першы сезон палявання на рысяў скончыўся поўным правалам11

Мерц паехаў на Блізкі Усход шукаць альтэрнатыву амерыканскаму газу2

Міністр заклікаў бухгалтарак да супраціву начальнікам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й15

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць