Свет2525

Трамп заявіў, што Расія хоча «спыніць гэтае дзікунства», а ва Украіны «было тры гады, каб сесці за стол перамоў»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй прыватнай рэзідэнцыі ў Мар-а-Лага (штат Фларыда) правёў прэс-канферэнцыю па выніках перамоў ЗША і Расіі ў Эр-Рыядзе 18 лютага. Падчас яе ён заявіў, што Расія нібыта прагне скончыць вайну, а ва Украіны было тры гады, каб сесці за стол перамоў.

Дональд Трамп падчас прэс-канферэнцыі 18 лютага. Фота: Pool via AP 

«Расія хоча спыніць гэтае дзікунства, якое там адбываецца, яе вайскоўцы гінуць тысячамі кожны тыдзень. Гэта не амерыканскія салдаты, гэта ў асноўным расійскія і ўкраінскія вайскоўцы, хоць і карэйскія таксама. Іх прывезлі, каб ваяваць, і значная частка з іх загінула. Гэта бязглуздзіца», — заявіў Дональд Трамп.

Таксама ён падкрэсліў, што вайну нібыта можна было вырашыць без тэрытарыяльных страт «нават пасрэдным перамоўшчыкам» яшчэ некалькі гадоў таму.

Ён раскрытыкаваў ЕС і Украіну за тое, што яны на працягу трох гадоў поўнамаштабнай вайны нібыта нічога не рабілі, каб яе завяршыць і заключыць мірнае пагадненне. На думку Трампа, гэта захавала б украінскія тэрыторыі і жыцці тысяч людзей.

«У іх было тры гады, каб сесці за стол перамоў, — заявіў Трамп пра тых, хто незадаволены адсутнасцю запрашэння на перамовы, — Не трэба было гэта пачынаць, ужо даўно час для пагаднення».

Віну за працяг вайны прэзідэнт ЗША ўсклаў на Уладзіміра Зяленскага, хоць як да чалавека ён супраць яго нічога не мае: 

«Мне падабаецца Зяленскі асабіста. Ён добры, але гэта не мае значэння. Мяне хвалюе выкананне задачы. У яго ёсць лідарства, але, нягледзячы на гэта, ён дазволіў вайне працягвацца, хоць яна не павінна была б нават пачацца, нават без Злучаных Штатаў».

Пачалася ж яна таму, што на чале ЗША быў «абсалютна некампетэнтны» Джо Байдэн, які «гаварыў вельмі дурныя рэчы, рабіў неабгрунтаваныя і неразумныя заявы, і зрабіў шмат іншых памылак»:

«Гэта тое, што ніколі не павінна было адбыцца, і не адбылося б, я гэта абмяркоўваў з Пуціным. Прэзідэнт Пуцін і я гаварылі пра Украіну, гэта было важна, скажу вам. Але не было ніякага шанцу, што ён туды [ва Украіну] пойдзе, і я яму казаў: «Не ідзі, не ідзі», і ён гэта цалкам зразумеў. Але мне цікава толькі адно — я хачу паглядзець, ці змагу я выратаваць мільёны жыццяў. Гэта можа нават прывесці да Трэцяй сусветнай вайны».

Трамп таксама заявіў, што расіяне быццам бы не хацелі разбураць Кіеў: «Калі б яны хацелі, яны б гэта зрабілі», — сказаў ён.

Паводле слоў прэзідэнта ЗША,

«Расія здольная вельмі хутка знішчыць украінскія гарады на 100%, уключаючы Кіеў, але цяпер атакуе толькі на 20%».

Трамп падтрымаў ідэю размяшчэння еўрапейскіх міратворцаў ва Украіне, але дадаў, што ЗША не будуць адпраўляць свае войскі:

«Калі яны хочуць, я гэта падтрымліваю. Ведаю, што Францыя пра гэта згадвала, Вялікабрытанія і іншыя краіны. Калі ў нас будзе мірнае пагадненне і там будуць вайскоўцы, і Еўропа ўбачыць, што гэта трэба — хай будзе. Мы не будзем там размяшчаць вайскоўцаў, але іх вайскоўцы хай будуць, я не супраць. Галоўнае, каб быў мір або перамір'е. Перамір'е — гэта таксама варыянт. І я ведаю, што Францыя хоча зрабіць вельмі добры жэст».

Выказаўся Дональд Трамп і на тэму выбараў ва Украіне. На ягоную думку, гэта не Расія патрабуе іх правядзення, а гэта «аб'ектыўная сітуацыя», бо выбараў ужо даўно не было:

«У гэтай сітуацыі, калі ва Украіне ўвесь час працягваецца ваеннае становішча і лідар гэтай краіны па рэйтынгу адабрэння ўжо ўпаў да 4%… Я думаю, што калі садзіцца за стол, то тут ужо і ўкраінскі народ ужо вырашыць, што даўно не было выбараў. Гэта не Расія кажа Украіне, што трэба выбары, гэта аб'ектыўная сітуацыя».

Праўда, Трамп не патлумачыў, адкуль паходзяць прыведзеныя ім звесткі пра мізэрны рэйтынг Уладзіміра Зяленскага. Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі паводле даных апытання па стане на снежань 2024 года вызначыў, што на працягу года недавер да Зяленскага сярод украінцаў сапраўды вырас да 39%, але 52% украінцаў у той жа час яшчэ давяраюць кіраўніку дзяржавы.

Урэшце, прэзідэнт ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты выдзелілі Украіне прыкладна $350 мільярдаў дапамогі, аднак адсутнасць справаздачнасці па выкарыстанні гэтых сродкаў выклікае занепакоенасць:

«Прэзідэнт Зяленскі на мінулым тыдні заявіў, што не атрымаў і паловы сродкаў, якія ЗША перадалі Украіне. Мы далі Кіеву, здаецца, $350 мільярдаў. Ну, можа быць, крыху менш, але гэта значная сума. Але дзе ўсе гэтыя грошы? Куды яны ідуць? Я ніколі не бачыў ніводнай справаздачы пра гэта».

Таксама ён раскрытыкаваў еўрапейскія краіны за недастатковы фінансавы ўдзел у падтрымцы Кіева. Паводле слоў Трампа, Еўропа выдаткавала на дапамогу Украіне значна менш, хоць знаходзіцца тэрытарыяльна бліжэй:

«Еўропа ўнесла значна меншы працэнт — прыкладна $100 мільярдаў. Хоць для іх гэтая вайна мае большы ўплыў, чым для нас: нас аддзяляе акіян, а іх — не».

Што да сустрэчы Трампа з Пуціным, то ў самым канцы прэс-канферэнцыі, ужо выходзячы з залы, ён адказаў на прамое пытанне адносна гэтага, што, верагодна, сустрэнецца з расійскім кіраўніком яшчэ да канца лютага.

Каментары25

  • гэта
    19.02.2025
    гэта татальны фэйспалм
  • Васзліль
    19.02.2025
    Гэта толькі несвядомым левакам можа здавацца, што вялікі Дональд гуляе ў гульні з фашызмам. Насэмрач, ён заманьвае Пуціна ў пастку, каб раптоўна размазаць яго аб 250 гадовую глыбу амерыканскай дэмакратыі!
  • Жыве Беларусь!
    19.02.2025
    Казачны д..б гэты Трамп канешне....

    А за тое што Кангрэс хацеу захапiць ня хочаш, злодзей?

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузія закрываецца». Гутарка з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі1

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць1

«Сёмая ДНК-экспертыза пацвердзіла: Аляксей з беларускай вёскі Рымуцеўцы — бацька Ханса». Як нарвежац знайшоў бацьку-беларуса праз 78 гадоў7

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу

Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву2

Амаль 10 гадоў таму ў Беларусі грымела «справа сямнаццаці». Як далей склаўся лёс яе фігурантаў-сілавікоў?2

«Чыстая выпадковасць»: геній іранскага кіно зняў фільм пра былых палітзняволеных, якія атрымалі магчымасць адпомсціць7

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць