Свет3939

Умовы прапанаванай эканамічнай дамовы паміж ЗША і Украінай выглядаюць кабальнымі

Брытанскае выданне The Telegraph сцвярджае, што атрымала праект папярэдняй дамовы ЗША з Украінай, датаваны 7 лютага 2025 года. Умовы гэтага кантракту, які тыдзень таму нібыта трапіў у Офіс Уладзіміра Зяленскага, азначаюць эканамічную каланізацыю Украіны з боку ЗША, юрыдычна замацаваную на нявызначаны тэрмін.

Дональд Трамп. Фота: Pool via AP

Калі верыць гэтаму дакументу, то патрабаванні Дональда Трампа адносна «кампенсацыі» ад Украіны ў памеры 500 млрд даляраў выходзяць далёка за межы кантролю ЗША над жыццёва важнымі для краіны карыснымі выкапнямі. Дамова ахоплівае ўсё — ад партоў і інфраструктуры да нафты і газу, а таксама больш шырокай рэсурснай базы краіны.

ЗША, паводле гэтай дамовы, нібыта будуць атрымліваць 50% цяперашніх даходаў Украіны ад здабычы рэсурсаў і 50% фінансавай вартасці «ўсіх новых ліцэнзій, выдадзеных трэцім асобам» для будучай манетызацыі рэсурсаў. 

«Гэты пункт азначае «спачатку заплаціце нам, а потым карміце сваіх дзяцей», — сказала крыніца, блізкая да перамоў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сам прапанаваў ідэю даць ЗША прамую долю ў здабычы ўкраінскіх рэдказямельных карысных выкапняў падчас візіту ў ЗША ў верасні мінулага года, спадзеючыся палегчыць шлях для працягвання паставак зброі.

«Калі мы гаворым пра здзелку, то давайце заключаць здзелку, мы толькі «за», — сказаў ён.

Аднак наўрад ці ён чакаў, што яму выставяць умовы, якія звычайна ставяць краінам-агрэсарам, што пацярпелі паразу ў вайне. 

Калі гэты праект будзе прыняты, піша The Telegraph, то патрабаванні Трампа закрануць частку ўкраінскага ВУП большую, чым рэпарацыі, накладзеныя калісьці на Германію паводле ўмоў Версальскай дамовы. У той жа час Трамп, як выглядае, гатовы цалкам вызваліць ад адказнасці Расію.

Украіна проста не можа выканаць патрабаванне Трампа аб 500 мільярдах долараў у разумны тэрмін, не кажучы ўжо пра больш важнае пытанне: ці справядліва так абыходзіцца з краінай-ахвярай пасля таго, як яна тры гады ўтрымлівала фронт змагання за дэмакратыю, ахвяруючы велізарнымі рэсурсамі. 

«Мой стыль заключэння здзелак даволі просты і зразумелы. Я цэлюся вельмі высока, а потым проста працягваю настойваць, настойваць і настойваць, каб атрымаць тое, што хачу», — піша Трамп у сваёй кнізе «Мастацтва заключэння здзелак».

Аднак жа ў сапраўдным бізнэсе другі бок звычайна можа адысці ўбок, калі ўмовы яго не задавальняюць. Патрабаванне ж Трампа — гэта прымус жалезнымі кулакамі слабейшай нацыі, загнанай у кут, адзначае The Telegraph.

У выніку Зяленскаму даводзіцца фактычна выбіраць паміж ваенным уварваннем Пуціна і эканамічным уварваннем з боку ўласнага саюзніка.

Нездарма на Мюнхенскім форуме ўкраінскім чыноўнікам давялося асцярожна рухацца па мінным полі, спрабуючы ветліва ўсміхацца і выказваючы надзею на падпісанне пагаднення аб здабычы карысных выкапняў, але адначасова сцвярджаючы, што цяперашні тэкст парушае ўкраінскае заканадаўства і патрабуе дапрацоўкі. 

Каментары39

  • Имя
    17.02.2025
    Ну што, ось зла поменяла вектор - теперь это Трамп, Маск и ко и их умный путин.
  • Драмп хороший! Поздравь!
    17.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • 1
    17.02.2025
    А што, ўласна, вы чакалі? Думалі, што ЗША - гэта проста такая высокамаральная краіна, якая па чыстай дабраце душэўнай размяркоўвае па свеце грошы, каб змагацца за свабоду, волю і дэмакратыю? Гэта і да Трампа не было так, проста не камунікавалася тады так адкрыта. Увогуле ў свеце можна і варта разлічваць толькі на сябе - і ў ім бываюць максімум сітуатыўныя саюзнікі. Ніхто не будзе ставіць чужыя інтарэсы вышэй за свае. Таму ад ілюзій варта пазбаўляцца - дарэчы, не толькі украінцам.

Цяпер чытаюць

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі1

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі

Усе навіны →
Усе навіны

Азербайджан і Арменія адкрыюць транспартны калідор пры ўдзеле ЗША і без удзелу Расіі5

«Адчуванне — фантастычнае». Ігар Кулей здзейсніў дзіцячую мару і стаў прыватным пілотам у Польшчы5

Сергеенка носіць гадзіннік «Смерць шпіёнам», а Вакульчыку жонка не дазволіла6

У Мінску мужчына чапляўся да маладога хлопца на прыпынку. Хлопец аказаўся амапаўцам17

Ціханоўская адказала, чаму дагэтуль не вывучыла літоўскую мову10

«У банку пацвердзілі, што яны сапраўдныя». Беларуска купіла на Wildberries даляры па нечаканым курсе6

За дзецьмі ў школах будуць пільна сачыць па камерах — каб яны не карысталіся тэлефонамі3

Што вядома пра Паўлючэнку, які ў 2020 годзе перадаў Ціханоўскай скрутак з грашыма і суправадзіў да мяжы?7

Берасцейца Даніла Палянскага звінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» і асудзілі на 10 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі1

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць