Эканоміка

Мазырскі НПЗ прызнаў сваю стратнасць і расказаў пра павелічэнне загрузкі

У перадачы на заводскім радыё Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода начальніца аддзела арганізацыі працы і заработнай платы пракаментавала павышэнне заробкаў работнікам прадпрыемства. Як адзначаецца, «дырэктар завода анансаваў падняцце заробку на 10%, а па факце павышэнне, згодна з разліковым лістком, склала 6,25%», піша «Флагшток».

Фота: Мазырскі НПЗ

Начальніца аддзела адзначыла, што

«ва ўмовах стратнай працы прадпрыемства і, як наступства, адсутнасці магчымасцяў для павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду, улічваючы важнасць падтрымкі годнага ўзроўню дабрабыту работнікаў завода, кіраўніцтвам быў зроблены шэраг мер у гэтым кірунку».

Такім чынам, на Мазырскім НПЗ прызналі стратнасць сваёй працы.

Што тычыцца заробкаў, то начальніца прывяла лічбы, але не адказала адкрытым тэкстам на пытанне, чаму зарплату паднялі не на 10%, як абяцаў дырэктар.

Пры гэтым у газеце «Мозырский переработчик» згадалі аб прыпыненні дзеянняў некаторых пунктаў калектыўнай дамовы. Кіраўнік заводскага прафсаюза расказаў, што з 6 лютага да 31 сакавіка некаторыя пункты калектыўнай дамовы «на паўзе». Але падрабязнасці не раскрыў, патлумачыўшы гэта тым, што інфармацыя «даволі аб'ёмная», прапанаваўшы тым, хто цікавіцца шукаць яе самастойна, запытаўшы ў старшыняў цэхкамаў.

У газеце прадпрыемства таксама напісалі пра тое, што ў лютым «мяркуецца плаўнае павелічэнне загрузкі, што паўплывае на змяненне планавых аб'ёмаў перапрацоўкі ў сакавіку».

Раней «Флагшток» паведамляў, што завод стаў нарошчваць аб'ём вытворчасці нафтапрадуктаў, але павелічэнне перапрацоўкі можа прынесці прадпрыемству толькі новыя страты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку5

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць