Грамадства44

«За $50 тысяч ніхто не купіць». Беларускі электракар буксуе: запуск у серыйную вытворчасць зноў перанеслі

Запусціць беларускі электрамабіль у серыйную вытворчасць збіраліся яшчэ ў 2024 годзе. Але тэрміны адкладаюцца.

Серыйны выпуск беларускага электракара запусціцца не раней за 2026 год. Пра гэта расказаў намеснік дырэктара Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Аляксандр Бялевіч.

Паводле яго слоў, пяць тэставых узораў ужо сабралі, цяпер іх выпрабоўваюць на палігонах.

«Каб аўтамабіль пайшоў у серыю, трэба ўкласціся ў аснашчэнне, трэба крыху перабудаваць вытворчыя працэсы тых жа вытворцаў кампанентаў — а гэта вельмі няхуткая справа.

Я б прагназаваў гэта на наступны год нават, пачатак наступнага года, таму што зрабіць тэхналагічнае аснашчэнне — акрамя грошай, гэта час. Мае прагнозы — не раней за наступны год», — заявіў Бялевіч у эфіры Беларускага тэлебачання.

У Акадэміі навук лічаць, што з пункту гледжання канструкцыі беларускі электрамабіль не прайграе кітайскім аналагам, саступае ён пакуль толькі па адзіным паказчыку — цана.

«Мэтавы кошт аўтамабіля, мы б хацелі, каб ён каштаваў у раёне 25-30 тысяч даляраў. Гэта тая цана, у якую мы хочам яго загнаць, і лічым, што тады для рынку ён будзе канкурэнтаздольны», — сказаў Бялевіч.

Ён дадаў, што пакуль невядома, ці атрымаецца зрабіць такую цану для спажыўца.

«Мы вядзем працу з пастаўшчыкамі, з вытворцамі, як выйсці на гэтую цану. Таму што калі наш аўтамабіль будзе каштаваць 40-50 тысяч даляраў, то якія тут меры дзяржпадтрымкі ні ўключай, ён не будзе прадавацца, гэта значыць гэта будзе адзінкавы прадукт», — рэзюмаваў Бялевіч.

Вясной 2024 года тагачасны віцэ-прэм'ер Пятро Пархомчык заяўляў, што першыя ўзоры беларускага электрамабіля з'явяцца да восені, а да канца года яго запусцяць у серыйную вытворчасць.

Каментары4

  • Ё
    12.02.2025
    За 10-15 тысяч можа людзі і купяць, але за 25-30 няхай не спадзяюцца нават. Можа толькі пад размеркаванне па дзярж органам.
  • Барадзед
    13.02.2025
    Пусть для начала научатся велосипеды делать. Купил себе американский велосипед. Не знаю какие резиновые там подшипники, но едет очень легко, с ММВЗ не сравнить и стоит на половину меньше. Просто чудо.
  • Колхозные новости от бабки Паулины
    13.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства4

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць