Спорт88

У Іспаніі пачалі судзіць экс-прэзідэнта футбольнай федэрацыі, які пацалаваў у вусны футбалістку, чым выклікаў гучны скандал

У Мадрыдзе пачаўся суд супраць былога прэзідэнта футбольнай федэрацыі Іспаніі Луіса Рубіалеса. Яму пагражае турэмнае зняволенне за пацалунак футбалісткі Джэні Эрмоса без яе згоды пасля перамогі іспанскай зборнай на чэмпіянаце свету па футболе ў 2023 годзе. 

Момант пацалунку. Фота: Noemi Llamas / Eurasia Sport Images / Getty Images

Падзеі на чэмпіянаце прывялі да маштабнага палітычнага скандалу і паклалі пачатак руху #SeAcabó («Усё скончана») за роўныя правы ў сусветным жаночым футболе, піша Бі-бі-сі.

Эрмоса выступіла супраць былога прэзідэнта Федэрацыі на судзе ў Мадрыдзе. Па даных Reuters, падчас пасяджэння яна сказала, што «ніколі» не згаджалася на яго пацалунак.

«Я нічога не чула і не разумела», — дадала футбалістка. — «Наступнае, што ён зрабіў, — схапіў мяне за вушы і пацалаваў у вусны».

Па словах Эрмосы, «пацалунак у вусны мае падтэкст, які выходзіць за рамкі ветлівасці і дружбы» і не можа быць зроблены без згоды, таксама піша AFP. Дзяўчына адзначыла, што такое не павінна адбывацца ні ў якім становішчы.

Луіса Рубіалеса абвінавачваюць у сексуалізаваным гвалце, а таксама ў аказанні ціску на спартоўку з мэтай прымусіць яе заявіць, што ўсё адбывалася па «ўзаемнай згодзе». Крымінальную справу супраць яго пачалі расследаваць у верасні 2023 года, праз некалькі тыдняў пасля інцыдэнту на чэмпіянаце свету.

Бок абвінавачвання патрабуе для Рубіалеса два з паловай гады турэмнага зняволення: адзін год за сексуалізаваны гвалт і яшчэ паўтара года за аказанне ціску.

Разам з ім па справе праходзяць яшчэ трое калег: Хорхе Вільда, у мінулым трэнер жаночай зборнай Іспаніі, Рубен Рывера, былы спартыўны дырэктар Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі Альберт Луке і былы кіраўнік яе маркетынгавага аддзела Рубен Рывера. Іх абвінавачваюць у ціску на Джэні Эрмоса.

Усе фігуранты адмаўляюць сваю віну. Судовыя паседжанні па справе павінны працягнуцца да 19 лютага. Скандал з удзелам Луіса Рубіалеса адбыўся ў жніўні 2023 года падчас цырымоніі ўручэння ўзнагарод на чэмпіянаце свету па жаночым футболе ў Сіднэі, у Аўстраліі. Пасля перамогі жаночай зборнай Іспаніі Рубіалес прама на трыбуне пацалаваў у вусны нападаючую каманды Джэні Эрмаса.

Паводле яго, гэта было зроблена ў эйфарыі перамогі і са згоды футбалісткі. Эрмоса ў сваю чаргу абвінаваціла Рубіалеса ў сэксуальных дамаганнях. Дзяўчына сцвярджае, што не давала згоды на падобныя дзеянні.

Заявы Эрмоса ў першыя дні скандалу маглі здацца супярэчлівымі. У сваім Instagram футбалістка публікавала паведамленні, што ёй не спадабаліся дзеянні Рубіалеса. У гэты ж час ад яе імя выйшла заява, у якой сцвярджалася, што ў іх з прэзідэнтам «выдатныя адносіны», а пацалунак — гэта «натуральны жэст прыхільнасці і падзякі».

Як потым стала вядома, паведамленне, якое перамяншала маштаб таго, што адбываецца, было апублікавана без згоды спартсменкі. Кіраўніца прэс-службы зборнай Іспаніі Патрысія Перэс распавяла на судзе, што апублікавала яго пад ціскам. Пацалунак падчас чэмпіянату свету прывёў да маштабнага скандалу.

Дзеянні Рубіалеса асудзілі на той момант в. а. прэм'ер-міністра Іспаніі Пэдра Санчэс і многія палітыкі, у тым ліку з кансерватыўнага крыла, якіх неаднаразова крытыкавалі феміністкі.

Больш за 80 футбалістак, уключаючы Эрмоса, адмовіліся гуляць за зборную Іспаніі, пакуль Рубіалес застаецца на сваёй пасадзе.

Восенню 2023 года Луіс Рубіалес падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта Федэрацыі футбола Іспаніі і віцэ-прэзідэнта выканаўчага камітэта УЕФА, працягваючы адмаўляць абвінавачванні. Дысцыплінарны Камітэт Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА) прыняў рашэнне адхіліць яго.

Каментары8

  • Барадзед
    03.02.2025
    Правильно, сейчас такие времена, неизвестно где был его язык, и что было у нее во рту.
  • Барадзед
    03.02.2025
    1, сам он не сажает, он побаивается.
  • Беларус
    03.02.2025
    Дурасьць нейкая! У Гишпании норма цалавацца з усими, але не у вусны, а у шчаку. Мабыць будзе гаварыць, што не туды трапиу.

Цяпер чытаюць

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны выдыхнулі з палёгкай, пазбавіўшыся мяне». Аляксандр Фядута расказаў, што з ім было ў калоніі9

Беларусь заканчвае год з 14,3 мільярда даляраў золатавалютных рэзерваў10

На перамовы з Зяленскім Трамп узяў не толькі Уіткафа і Кушнера1

Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Фларыдзе для перамоў аб міры3

Арына Сабаленка прайграла ў Дубаі «бітву палоў»2

«Мы ўжо розныя». Як гэта — быць беларусам, нават калі даўно жывеш не ў Беларусі?19

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп пазваніў Пуціну9

Офіс Ціханоўскай запасся на наступны год «шагаладам» ФОТАФАКТ14

Памятаеце праваслаўную пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Цяпер яны грамадзяне Ізраіля12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць