Свет99

Міністр замежных спраў Літвы назваў «небяспечна памылковай» ідэю аднаўлення імпарту расійскага газу дзеля міру ва Украіне

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс назваў небяспечнымі ідэі пра магчымае аднаўленне імпарту Еўропай расійскага газу як спосаб падштурхнуць Расію да «мірных перамоў», якія нядаўна з'явіліся ў заходніх СМІ. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы X.

Кястуціс Будрыс. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

Па словах Будрыса, ідэя аб аднаўленні імпарту расійскага газу краінамі Еўропы як нібыта рычаг уплыву на «мірныя перамовы» па Украіне, з'яўляецца «небяспечна памылковай».

«Еўропа даведалася на ўласным досведзе, што расійскі газ — гэта больш, чым проста тавар, гэта геапалітычная зброя… Нават разважанні пра вяртанне да імпарту расійскага газу цяпер былі б гістарычнай памылкай», — падкрэсліў Кястуціс Будрыс.

Кіраўнік МЗС Літвы нагадаў, як Масква не раз выкарыстоўвала пагрозы спыніць пастаўкі энерганосьбітаў і нават ажыццяўляла іх. І толькі поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну заахвоціла Еўропу нарэшце пачаць дзейнічаць і пазбаўляцца ад залежнасці ад расійскіх рэсурсаў.

«Еўропа павінна прытрымлівацца правільнага курсу: не пускаць расійскі газ, узмацніць санкцыі супраць расійскага энергетычнага сектара, падтрымаць Украіну і інвеставаць у доўгатэрміновую энергетычную бяспеку. Любыя іншыя дзеянні былі б крокам назад», — падсумаваў Будрыс.

Раней выданне Financial Times паведаміла, што еўрапейскія чыноўнікі нібыта пачалі абмяркоўваць ідэю магчымасці вяртання да закупак газу ў Расіі ў рамках патэнцыйнага ўрэгулявання вайны ва Украіне.

Каментары9

  • Вадя
    01.02.2025
    Не понимаю к кому он обращается?
  • Жвір
    01.02.2025
    Вадя, а тебе и не надо понимать, его услышат.
  • Вадя
    01.02.2025
    Жвір ,Кто?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць