Грамадства44

Акцыі супраць прызнання выбараў Лукашэнкі прайшлі ў розных краінах

Сёлетняя выбарчая кампанія прыходзіла ва ўмовах, калі сотні людзей знаходзяцца за кратамі за сваю палітычную пазіцыю. Выказацца супраць рэжыму Лукашэнкі — значыць трапіць пад рэпрэсіі. Выбары ў такіх умовах нельга лічыць свабоднымі.

Некалькі акцый ладзілі беларусы ў Польшчы. У Варшаве прайшоў марш з 330-метровым бел-чырвоным-белым сцягам.

У Беластоку беларусы з украінцамі правялі акцыю памяці герояў. У скверы Вольнай Беларусі, насупраць кансулята Беларусі, прайшла акцыя памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і годнасць Украіны і Беларусі.

«Гэта толіка нашай даніны памяці тым беларусам якія загінулі за свабоду Украіны, за свабоду Беларусі, ваярам, якія сваёй крывёй змываюць ганьбу, ў якую цягне беларусаў рэжым. З вялікім гонарам, мы узгадалі загінуўшых і тых мужных беларусаў, якія са зброяй у руках змагаюцца побач з украінцамі», — кажуць удзельнікі акцыі.

Свой пратэст выказалі таксама беларусы ва Уроцлаве.

А ў Шчэціне правялі «забег прусакоў».

«У гэты дзень у Аўстраліі праводзяцца прусачыныя забегі. А «ўлады» Беларусі з гэтай нагоды вырашылі правесці свае. Бо выбарамі гэтае незразумелае штосьці назваць нельга. Адна толькі розніца: на бягах прусакоў у Брысбене пераможца заўчасна невядомы. А на беларускіх забегах прусакоў «пераможца» вядомы заўчасна», — іранізуе дыяспара.

У сталіцы Літвы Вільні таксама прайшла акцыя супраць прызнання выбараў. Падчас яе сімвалічныя бюлетэні з Лукашэнкам апусцілі ў шродар.

У Клайпедзе расказвалі пра сітуацыю ў Беларусі.

«Турма або выгнанне — гэта выпрабаванні на шляху незалежных кандыдатаў у прэзідэнты», — напісалі яны на плакатах па-літоўску.

На адзіночныя пікеты ці акцыі выходзілі таксама беларусы ў Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіне, Чэхіі.

Каментары4

  • Барадзед
    27.01.2025
    Л-логика , вводят санкции значит признают. На здоровье им, санкций много не бывает.
  • штож
    27.01.2025
    Л-логика , лукашисты никогда не отличались логикой
  • Беларус
    27.01.2025
    За межамі больш за 500К беларусаў. Колькасць удзельнікаў акцый кажа аб тым, што старонка ў большасьці перагорнута. Замест нейкага канстуктыву ў эфірах "незалежных" медыя ўвесь дзень - амаль адзін шпіц з лукой. Пра цэнзуру нават не кажу. Дзякуй, шаноўныя. Вельмі красамоўна атрымалася. Таму ўсё што адбываецца - цалкам лагічна і заслужана. Ня ёньчыце.

    Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі9

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»33

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі9

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць