Здарэнні11

Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто

Хлопец, які бурна адсвяткаваў дзень нараджэння, апынуўся ў агароджаным месцы і не мог знайсці выйсце. Гэта яго вельмі раззлавала.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Берасцеец весела адзначаў дзень нараджэння. Спачатку ён пасядзеў у карчме з сябрамі, а потым прадоўжыў свята ў іншай кампаніі. У той вечар незнаёмы яму наведвальнік бара як раз усім наліваў бясплатна.

Адсвяткаваўшы, 22-гадовы хлопец адправіўся пешшу дадому і заблукаў. У нейкі момант ён апынуўся на агароджанай тэрыторыі і не ведаў, як адтуль выбрацца, расказвае Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Раззлаваўшыся, малады чалавек пачаў кідаць камяні ў плот, а таксама ў машыны, якія стаялі побач. Праз некаторы час яму ўсё ж такі ўдалося выйсці на галоўную вуліцу. Паводзіў п'яны хлопец сябе дзіўна, таму мінакі паведамілі пра яго ў міліцыю. Але калі сілавікі прыехалі на месца, хлопец ужо заснуў проста на вуліцы.

Наступным ранкам у міліцыю звярнуўся работнік адной з брэсцкіх фірмаў. Ён расказаў, што ў службовай машыне разбітыя шыбы і люстэркі, пашкоджаныя кузаў і прыборная панэль. Як аказалася, менавіта тут спаганяў злосць затрыманы імяніннік.

Эксперты высветлілі, што шкода «Фальксвагену» склала 8800 рублёў. На хлопца завялі крымінальную справу за хуліганства.

Каментары1

  • "весела" там у вас, у брэсце...
    23.01.2025
    У той вечар незнаёмы яму наведвальнік бара як раз усім наліваў бясплатна.
    ...
    што ён там наліваў, цікава?

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць