Грамадства

На Століншчыне паляўнічы спрабаваў ператварыць дзвюх казуль у адну, але яго раскрылі

Паляўнічы непрыкметна ад егера забіў дзвюх жывёл замест адной, а потым вырашыў праявіць кемлівасць.

Мужчына паляваў у Стружскім лясніцтве пад кіраўніцтвам егера. Калі супрацоўнік лясніцтва заняўся нейкімі сваімі справамі, 28-гадовы паляўнічы падстрэліў дзвюх казуль.

Егер нічога не заўважыў і закрыў мужчыну паляванне толькі па адной казулі. Пасля паляўнічы разабраў тушы дзвюх казуль. Каб схаваць парушэнне, ён схаваў капыты жывёл на месцы палявання, піша Генпракуратура.

Калі мужчына спрабаваў вывезці мяса, яго спынілі супрацоўнікі інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету. Калі яны пабачылі колькасць мяса, якое вёз паляўнічы, у іх узніклі сумневы, што гэта была адна казуля.

Супрацоўнікі адправіліся на месца палявання і знайшлі капыты дзвюх жывёл. Прычыненая навакольнаму асяроддзю шкода склала 4,8 тысячы рублёў. Паляўнічы кампенсаваў яе падчас папярэдняга следства. 

Цяпер яго чакае суд па крымінальнай справе. Мужчыну абвінавачваюць у незаконным транспартаванні і разбіранні дзікіх жывёл. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад штрафу да трох гадоў турмы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць