Здарэнні

У Гданьску спалілі дом-прычэп беларуса. Ён дапамагаў бяздомным, а цяпер сам шукае сродкі на новае жыллё

Беларус Алег Мядзведзеў страціў дом-прычэп, які служыў яму жыллём і майстэрняй у польскім Гданьску. Грузавік падпалілі невядомыя. Унутры знаходзілася абсталяванне для працы: 3D-прынтары і ўстаноўка для лазернай рэзкі. Яно таксама страчанае.

Фота: zrutka.pl

Цяпер Алег распачаў збор сродкаў, каб набыць новы дом-прычэп і аднавіць сваю дзейнасць, піша Most.

Алег вымушаны быў эміграваць у Польшчу праз палітычны пераследу ў Беларусі. Да пераезду ў Гданьск ён жыў у розных гарадах Польшчы: у Лодзі, Катавіцах, а некаторы час нават знаходзіўся ў анархісцкім сквоце ў Варшаве: Алег належыць да анархістаў.

З цягам часу ён вырашыў набыць грузавік з кантэйнерам, які стаў ягоным жыллём і майстэрняй. Алег распрацоўвае настольныя гульні.

— У мяне быў пэўны досвед жыцця ў падобных умовах яшчэ да таго, як я набыў грузавік. Калі я жыў у Сопаце, я набыў прычэп-дачу. Некалькі месяцаў пражыў там, а пазней пераехаў у Гданьск. Але мне стала цесна, таму што было шмат абсталявання: 3D-прынтары, лазерная рэзка. Месца катастрафічна не хапала, і я вырашыў набыць грузавік, каб жыць і працаваць у ім, — распавядае Алег.

Дапамог затрымаць зладзеяў, а яны яго абвінавацілі

Жыццё ў грузавіку недалёка ад пляжа мела свае складанасці. Па словах Алега, яго некалькі разоў спрабавалі абрабаваць. Ён мяркуе, што падпал грузавіка можа быць звязаны з тым, што ён дапамог затрымаць двух зладзеяў за некалькі тыдняў да інцыдэнту.

Фота: zrutka.pl

 Двое мужчын, якіх я напалохаў, спрабавалі ўцячы. Адзін з іх трапіў у поле, а другі пераскочыў праз плот. Я выклікаў паліцыю, якая ехала дзве гадзіны. У выніку іх затрымалі. Знайшлі ў іх машыне скрадзены матор з лодкі, якая стаяла побач з маім грузавіком, — расказвае Алег.

Але незнаёмыя, верагодна, вырашылі помсціць. Пасля таго выпадку на падставе іх абвінавачванняў ва ўжыванні зброі (у Алега быў пры сабе нож) паліцыя затрымала ўжо беларуса. Але паколькі сур’ёзных доказаў супраць яго не было, у выніку яго адпусцілі.

Напачатку лістапада 2024 года хтосьці падпаліў грузавік. Раніцай 4 лістапада Алег прыйшоў да свайго жылля, каб забраць рэчы перад ад’ездам у Варшаву, і ўбачыў поўнасцю згарэлы дом.

Алег адразу звярнуўся ў паліцыю. Транспартны сродак не быў застрахаваны ад пажару, таму атрымаць кампенсацыю за страту маёмасці не атрымалася.

Жыве ў знаёмых, але дапамагае іншым

Алег часта дапамагае іншым. Напрыклад, ужо восем гадоў удзельнічае ў міжнароднай ініцыятыве «Ежа замест бомб», якая накіраваная на дапамогу бяздомным і людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі. Пачынаў у Беларусі, а пасля пераезду ў Польшчу працягнуў у Гданьску.

Алег на раздачы ежы ў Гданьску

— Мы гатуем ежу ў суботу, а ў нядзелю раздаём каля помніка Нептуну ў Гданьску. Гэта важна, бо людзі ведаюць, што мы будзем там у адзін і той жа час. Звычайна гатуем каля 50 літраў супу, — тлумачыць Алег.

Але зараз Алег сам апынуўся ў складанай сітуацыі. Пасля знішчэння грузавіка ён часова жыве ў знаёмых і вымушаны часта пераязджаць. Каб аднавіць сваё жыццё і працягнуць працу, ён распачаў збор сродкаў. Зараз сабрана 3,4 тыс. злотых з 18 тыс. неабходных. Але таксама ён шукае магчымасці для супрацоўніцтва — Алег зацікаўлены ў распрацоўцы настольных гульняў і стварэнні сайтаў для недзяржаўных арганізацый.

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын17

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

За тыдзень вайны з Іранам краіны Блізкага Усходу выкарысталі больш ракет Patriot, чым атрымала Украіна за чатыры гады вайны8

«Бывае стан, калі не можаш спаць, бо дрэнна». Чым скончылася перасадка касцявога мозгу ў маладога беларускага музыкі Генры

Ці дайшла зорка «Універа» на вяселле мінчанкі Лізаветы, куды яго клікаў увесь Threads?2

У Беларусі здымуць серыял аб праблемах у сем'ях сілавікоў у 2020 годзе22

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яна апынулася пад коламі2

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»2

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын17

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць