Нерухомасць33

У Мінску пабудуюць дамы з відам на БТ

Для каго там будуць кватэры, пакуль невядома.

Забудова на Макаёнка. Фота: «Мінск-Навіны»

На пустцы ля будынкаў Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка ў Мінску стаяць будаўнічыя вагончыкі і тэхніка. На тым участку пабудуюць жылыя дамы. Падрадчык, УКБ Заводскага раёна, у лютым пачаў знос будынкаў і збудаванняў, вынас інжынерных сетак.

— На ўчастку прадугледжана будаўніцтва двух шматкватэрных 16-павярховых дамоў. Першы — двухсекцыйны на 191 кватэру, другі — аднасекцыйны на 95 кватэр.

Таксама ў перспектыве з'явяцца дзве шматузроўневыя аўтастаянкі адкрытага тыпу на 157 і 107 машына-месцаў, — расказалі ў адміністрацыі Першамайскага раёна агенцтву «Мінск-Навіны».

Катэгорыі грамадзян, якія ўдзельнічаюць у долевым будаўніцтве гэтага аб'екта, Мінгарвыканкам вызначыць пасля пачатку пабудовы. Усе работы будуць праходзіць у тры этапы, а завяршыць іх плануецца да 2028 года.

Каментары3

  • Ганьба
    27.12.2024
    - Мама, давай купім дом з відам на БТ!
    - У нас ёсць від на БТ дома, у тэлевізары... На жаль...
  • даведка
    27.12.2024
    Ксения Лебедева зря что ли перед началом строительства дома выскочила в третий раз замуж за своего оператора... Замаячила льготная квартирка в центре Минска.
  • Капітбуд
    27.12.2024
    Гэтая пустая пляцоўка амаль 10 гадоў чакала інвестара. Забудоўшчык павінен спачатку фінансава кампенсаваць вынас 2-х аўтабаз (Мінкульта і Беларусфільма) у Калодзішчы. А гэта немалыя грошы! Цікава, які будзе кошт за "квадрат"?

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

На мінулым тыдні адбыліся ўцечкі персанальных даных з некалькіх беларускіх кампаній

У Магілёве сем штрафаў за перавышэнне хуткасці атрымала жанчына, якая нават не ходзіць2

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання12

Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска3

У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана8

НАТА перастане дзяліцца дэталямі вайсковай дапамогі Украіне. Зразумелі, што гэта дапамагае Пуціну3

У Аманскім заліве загарэўся расійскі танкер3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць