Такое здарэнне адбылося ўчора ў Любанскім раёне на дарозе Н-8881 «Сялец — Старыя Юркавічы — Новыя Юркавічы», паведамляе ДАІ.

Каля 06:37 53-гадовы мужчына на трактары «Беларус» наехаў на карову, якая ішла насустрач.
У выніку ўдару жывёлу адкінула ў бок правай абочыны, дзе яна ўрэзалася ў 54-гадовую жанчыну на веласіпедзе, якая ехала па абочыне.
Жанчына-веласіпедыстка з атрыманымі траўмамі была шпіталізаваная.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Каментары