Грамадства22

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі

Выпускнік гімназіі №1 горада Барысава Мацвей Клюня паказаў выдатны вынік падчас уступнай кампаніі — набраў максімальныя 400 балаў са 400 магчымых. Ён атрымаў па 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па матэматыцы, рускай мове і фізіцы, а таксама меў сярэдні бал атэстата — 10, піша раённая газета «Адзінства».

Мацвей Клюня. Фота: edinstvo.by

Мацвей прызнаўся, што сам не чакаў такога выніку, хоць і быў упэўнены ў сваёй падрыхтоўцы. Ён адзначыў, што галоўнае — не дапусціць тэхнічных памылак пры запаўненні бланкаў, бо самі заданні былі для яго простыя.

Сваім равеснікам ён раіць загадзя вызначацца з прадметамі для здачы — яшчэ ў 9—10 класах, каб мець час на якасную падрыхтоўку і не спяшацца ў апошні момант. Ён таксама не рэкамендуе прымаць заспакаяльныя перад экзаменамі: на яго думку, лёгкі стрэс нават дапамагае працаваць мозгу.

Асобна Матвей выказаў удзячнасць сваім настаўнікам па тых прадметах, па якіх здаваў ЦТ.

Пра тое, куды цяпер будзе паступаць, хлопец ці не стаў гаварыць, ці ў яго не пыталіся. 

@minskoblastnovosti5 Борисовчанин поставил новый рекорд по баллам на ЦТ #цт2025 #борисов #борисов_беларусь #минскаяобласть #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости ♬ suara asli - AL D Records

Каментары2

  • Anatol Starkou
    18.06.2025
    З трох выпускнікоў, аб якіх паведала нам НН, толькі Паліна нешта з сябе ўяўляе, як абітурыент ВНУ. Хаця падрыхтоўка, здаецца, лепшая ьыла ў першай дзяўчыны. Натасківают іх профінціальные учітеля і ясності об іх сіле в маіематіке, фізіке і інш няма.
  • Мацвей адэкватны
    18.06.2025
    Ён разумее, што вучань, які набраў 400 балаў нічым не розніца ад таго, хто набраў 398, якіх больш. Таму гэтае бясконцае пакланенне выпадку выглядае трохі дзіўна.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

У Нідэрландах сорт цюльпанаў назвалі «Мінск»: высокія, самавітыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць