Грамадства33

Стваральніка «письмо.бeл», палітвязня Аляксандра Лыкшына паўторна арыштавалі. Ён у СІЗА

У сярэдзіне лістапада ў Жодзіне затрымалі Аляксандра Мазура, Паўла Каранюхіна і былога палітвязня Аляксандра Лыкшына, піша «Вясна».

 У гэты ж час прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт ініцыятывы «Письмо.бeл», а таксама старонкі яе ў сацсетках. Яшчэ праз месяц КДБ прызнаў ініцыятыву «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле ведамства, Мазур, Каранюхін і Лыкшын маюць дачыненне да «Письмо.бeл».

Паводле інфармацыі «Вясны», цяпер мужчыны знаходзяцца ў СІЗА, іх абвінавачваюць паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

«Письмо.бел» — сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволеным, якім карысталіся тысячы беларусаў. Ініцыятыва ў тым ліку дапамагала беларусам заставацца на сувязі з палітзняволенымі, нягледзячы на вымушаную эміграцыю. Пры гэтым толькі 10% лістоў сыходзіла палітвязням, у асноўным сэрвіс быў разлічаны на звычайных асуджаных. Таксама карыстальнікі прымалі ўмовы рэсурсу — не парушаць патрабаванні МУС і не адпраўляць забароненую інфармацыю.

Год таму, у лістападзе 2023 года, у Жодзіне былі затрыманыя Ігар Углік і Аляксандр Лыкшын, якія нібыта з'яўляліся арганізатарамі сэрвісу.

Сілавікі тады паведамілі, што змаглі атрымаць доступ да базы заказаў, плацежных звестак, асабістых дадзеных карыстальнікаў і тэкстаў лістоў. Але па інфармацыі «Вясны», сілавікі не змаглі атрымаць доступ да сэрвісу, а ўсе асабістыя дадзеныя тых, хто дасылае лісты, захоўваюцца на пошце. Па выніку, у сакавіку 2023 года Ігара і Аляксандра асудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі».

Роўна праз год Аляксандра Лыкшына зноў затрымалі ў межах крымінальнай справы. Разам з ім па крымінальнай справе праходзяць таксама Аляксандр Мазур і Павел Каранюхін. Адразу пасля затрымання мужчынаў з'явілася інфармацыя пра прызнанне сайта ініцыятывы «письмо.бел», а таксама старонкі яе ў сацсетках «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Ужо напачатку снежня перастаў адкрывацца сайт ініцыятывы, ён недасяжны ў Беларусі і за межамі краіны.

12 снежня КДБ абнавіў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў», куды трапіла і ініцыятыва «Письмо.бeл». Пры гэтым, у рашэнні ведамства пазначаныя лістападаўскія даты. Да ініцыятывы, паводле КДБ, дачыненне маюць Аляксандр Мазур, Сяргей Антусевіч, Павел Красоўскі, Павел Каранюхін, Аляксандр Лыкшын.

Вядома, што спачатку Мазура, Каранюхіна і Лыкшына ўтрымлівалі на «сутках» паводле адміністрацыйных справаў. Але пазней іх перавялі ў следчую турму № 8 у Жодзіне ў межах крымінальнай справы. Ім інкрымінуюць арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). У чым дакладна абвінавачваюць мужчын — невядома.

Каментары3

  • Acab
    26.12.2024
    Малявы пад "крышу" пісалі
  • даведка
    26.12.2024
    КГБ ну вы нормальные? Сначала признают кого хотят, а затем сразу штампуют дело.
  • Дядя Степа милиционер
    26.12.2024
    Пока в стране «не до законов» преступные элементы поднимают голову и творят беспредел. Найдется ли прокурор с яйцами?

Цяпер чытаюць

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь1

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»13

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны10

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь1

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць