Грамадства88

«Цябе б бацька пракляў»: маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Ужо больш за год цягнецца следства па «малочнай справе», у якой цэнтральныя падазраваныя — памочнік Аляксандра Лукашэнкі Ігар Брыло і дырэктар «Бабушкінай крынкі» Генадзь Скітаў. Першы не шкадуе ні сябе, ні іншых, а другі гуляе ў партызана. Чаму? Мясцовыя называюць нетрывіяльную прычыну. 

Генадзь Скітаў. Фота: mnsvu.org

«Наша Ніва» ўжо паведамляла пра тое, што двое затрыманых па адной «малочнай справе» нібыта пасобнікаў — Брыло і Скітаў — у няволі паводзяць сябе абсалютна па-рознаму.

Брыло, як кажуць, «беспардонна грузіць сябе і іншых».

«Колькі маіх знаёмых саджалі па якіх заўгодна прычынах, але ніхто яшчэ так сябе не закапваў», — казаў «Нашай Ніве» суразмоўца з Барысава, якому вядомы ход расследавання.

Чытайце таксама: «Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

У той жа час Скітаў нібыта і з'яўляецца замінкай — неахвотна прызнаецца, не супрацоўнічае са следствам. З чаго на судзе — калі б гэтую справу туды пусціць проста цяпер — склалася б уражанне, што гэта памочнік Лукашэнкі Брыло разбэшчваў былога крымінальніка Скітава, а не наадварот.

Часткова нежаданне Скітава даваць паказанні сапраўды можна патлумачыць прынцыпамі ягонага ранейшага жыцця — да эпохі Лукашэнкі ён быў вядомы пад прозвішчам Элькінд і ездзіў на блатной педалі.

Элькінд-Скітаў быў знаёмы з колам барысаўскіх крымінальных аўтарытэтаў. 

Сяргей Элькінд (трэці злева) з братвой на магіле аўтарытэта «Мацвея». Фота: Ежедневнік

Але нам стала вядома і пра іншы фактар яго нематы. Ён лічыцца вызначальным у колах барысаўскіх дробных камерсантаў і проста людзей, некалі знаёмых са Скітавым, якіх саміх закруціла ў вір гэтай крымінальнай справы.

Яны ў розных формах, але з аднолькавым зместам расказваюць «сапраўдную» прычыну маўчання Скітава. Калі адкінуць відавочныя прыхарошванні з дадумкамі, пакінуць толькі сутнасць, то выходзіць вось як. 

Незадаволенае тэмпамі прызнанняў Скітава следства нібыта вырашыла схіліць яго да прызнання апошнім аргументам — задзейнічаць яго 81-гадовую маці, каб яна пераканала сына паскорыць расследаванне сваім прызнаннем. Маўляў, толькі тады, можа быць, ён яшчэ паспее абняць яе на волі.

Але падчас арганізаванага спаткання састарэлая маці Скітава не толькі не стала ўгаворваць сына супрацоўнічаць са следствам, а наадварот — заявіла яму, што калі б быў жывы бацька Генадзя, то той бы пракляў сына нават за тыя пару дробных эпізодаў, пад якімі ён паставіў свой прызнальны подпіс. 

Пасля гэтага шакаваны Скітаў нібыта сышоў у «глыбокую адмову», перастаў увогуле размаўляць са следчымі і адрокся ад ранейшых нешматлікіх прызнальных паказанняў, аргументуючы гэта тым, што не хоча быць праклятым сваёй маці. 

«Малочную справу» расследуюць ужо больш за год. Асноўныя фігуранты — былы міністр сельскай гаспадаркі і памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, а таксама былы дырэктар «Бабушкінай крынкі» Генадзь Скітаў. Некалі Генадзь Скітаў узначальваў Барысаўскі мясакамбінат, дзе тады яшчэ проста ветэрынар Ігар Брыло быў ягоным падначаленым. 

Чытайце таксама: Быў Элькінд, стаў Скітаў. Гісторыя дырэктара «Бабушкінай крынкі» і закуліссе імперыі кіраўніцтва спраў Лукашэнкі

Каментары8

  • joy
    18.12.2024
    З лукашыстамі супрацоўнічаць - сябе не паважаць. Бандыты робяць выгляд, што расьледуюць справу бандыта.
  • Мимо
    18.12.2024
    Проституция -это не наша тема .
  • Пара слов
    19.12.2024
    В прошлую компанию выборов в Верховный Совет(да, я знаю, что это палатка) этот перец приехал в одну из школ для, якобы, агитации. Он думал, что ему там будут что-то лизать, но учителя стали говорить о наболевшем. Этот совестливый сын своих родителей поехал в исполком(администрацию) района и нажаловался председателю, непочтительно, мол, встретили. Не по понятиям

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць