Свет11

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі

Наратывы і спробы стварэння альтэрнатыўнай рэальнасці ў асадаўцаў вельмі падобныя на паводзіны расійскіх і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, калі тыя сутыкаюцца з неабходнасцю тлумачыць паразы Крамля ва Украіне. Аднак у цяперашніх рэаліях нават расійская прапаганда пасмейваецца над адчайным аптымізмам сірыйскай.

Партрэт прэзідэнта Сірыі Башара Асада і выява дзяржаўнага сцяга Сірыі ў сметніцы на тэрыторыі Акадэміі ВПС у прыгарадзе Алепа, захопленай паўстанцамі. 3 снежня 2024 года. Фота: Rami Alsayed/NurPhoto via Getty Images

Пачнем з таго, што сірыйская ўрадавая прапаганда па прыкладзе расійскай і беларускай актыўна карыстаецца тэлеграмам і за апошнія гады займела там вялікую і разнастайную сетку каналаў, што належаць сірыйскім дзяржінфармагенцтвам, вайсковым і сілавым структурам, ваенкарам і гэтак далей (некаторыя сірыйскія прапагандысцкія рэсурсы маюць старонкі нават у «Аднакласніках»).

Тым часам асобныя праўрадавыя медыйныя эксперты, прадстаўнікі сістэмнай інтэлегенцыі і бачныя актывісты аддаюць перавагу фэйсбуку.

Падзеі апошніх дзён у Сірыі, калі паўстанцы з поўначы краіны імкліва займалі важныя буйныя гарады, вайсковыя базы і велізарныя тэрыторыі, што яшчэ нядаўна кантраляваліся рэжымам Башара Асада, шакавалі расійскіх прапагандыстаў і ваенкараў, прымусіўшы некаторых з іх рабіць прагнозы пра хуткі крах сірыйскіх уладаў.

А як рэагуюць самі асадаўцы? «Наша Ніва» разабралася ў пытанні і зрабіла падборку выказванняў сірыйскай прапаганды. 

«Усё хлусня. Мы не адступаем»

Асноўныя сірыйскія дзяржаўныя тэлеканалы і радыёслужбы, такія як SANA, «Аліхбарыя», ORTAS (аналаг беларускай БТ), Sham FM і іншыя, ва ўнісон заяўляюць пра нібыта захаванне кантролю над тэрыторыямі, якія былі захоплены паўстанцамі, пра нібыта адсутнасць панікі на месцах і нават пра нібыта ўцёкі апазіцыйных сілаў пад націскам урадавых войскаў.

У дадатак да гэтага сірыйская дзяржаўная прапаганда паказвае кадры «спакойных вуліц» Дамаска і іншых гарадоў (частка з якіх ужо актыўна штурмуецца паўстанцамі) і сцвярджае, што ўсе замежныя рэсурсы, акрамя дзяржаўных, расійскіх і іранскіх, «паказваюць фэйкі».

Вось як гэта выглядае (праз убудаваны ў тэлеграме пераклад на беларускую мову).

«На ​​ўскраіне Дамаска дзейнічае вельмі моцнае ачапленне, і ніхто не можа яго прарваць», — піша сёння ўвечары дзяржаўнае агенцтва SANA са спасылкай на кіраўніцтва МУС Сірыі.

У той жа час адзін з буйных расійскіх ваенкараў назваў допіс SANA «тупой камічнай заявай», напісаўшы пра ўваходжанне сірыйскіх паўстанцаў у паўднёвыя прыгарады сірыйскай сталіцы.

Тэлеграм-канал сірыйскага дзяржаўнага агенцтва SANA

«Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што РФ працягвае падтрымліваць сірыйскую армію ў ліквідацыі тэрарыстаў і выступае супраць спробаў «Хаят Тахрыр аш-Шам» [адна з груповак паўстанцаў] змяніць баланс сіл на месцы», — цытуе Лаўрова сірыйскі дзяржаўны тэлеканал «Аліхбарыя».

Пры гэтым канал прамінуў той факт, што Лаўроў падчас прэс-канферэнцыі назваў сілы паўстанцаў «законнай апазіцыяй».

Тэлеграм-канал сірыйскага дзяржаўнага агенцтва «Аліхбарыя»

Тым часам афіцыйны тэлеграм-канал канцылярыі прэм'ер-міністра Сірыі сёння днём піша пра тое, што сірыйская армія кантралюе паўднёвую частку Сірыі і нікуды не выводзіла адтуль свае сілы, называючы паведамленні і відэазапісы заходніх СМІ і паўстанцаў «фэйкамі».

Сцвярджэнні канцылярыі прэм'ера тут жа выпадкова абвяргаюцца дзяржаўным агенцтвам ORTAS, аднак тое заяўляе, што сірыйская армія не адступае з поўдня краіны, а «ажыццяўляе натуральную перадыслакацыю і разгортванне ў адпаведнасці з планамі і загадамі вайскоўцаў» (а перад гэтым у папярэднім допісу паказвае кадры з вуліц паўднёвага горада Дэр'а, дзе «ўсё спакойна»)

Афіцыйны тэлеграм-канал канцылярыі прэм'ер-міністра Сірыі
Тэлеграм-канал сірыйскага дзяржаўнага агенцтва ORTAS (мясцовае БТ)

Па версіі каналаў, блізкіх да сірыйскага Мінабароны, сітуацыя таксама выглядае кантраляванай і аптымістычнай.

Адзін з іх са спасылкай на вайсковае камандаванне піша, што «наша доблесная армія працягвае праводзіць свае якасныя аперацыі супраць груповак тэрарыстаў у кірунках гарадоў Хама, Хомс і паўночнай сельскай мясцовасці Дэр'а, у выніку чаго тэрарысты гінуць сотнямі, дзясяткі транспартных сродкаў і машын знішчаныя, як і іх штабы, склады зброі і боепрыпасаў».

Канал да таго ж публікуе фатаграфію старэйшага сына прэзідэнта Сірыі Башара Асада Хафеза Аль-Асада, якое было нібыта зроблена сёння ўвечары ў Дамаску (сам 23-гадовы Хафез Аль-Асад яшчэ некалькі дзён таму абараняў дысертацыю ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце).

Сённяшнія публікацыі тэлеграм-канала, блізкага да сірыйскага Мінабароны

А вось як выглядае актуальная карта баявых дзеянняў у Сірыі, паводле расійскіх ваенкараў (чырвонае — тэрыторыя пад кантролем урада, зялёнае — паўстанцы). Сталіцу Дамаск з усіх бакоў бяруць у абцугі.

Каментары1

  • Немінучае швабраваньне
    08.12.2024
    a few days later.

    - Гэта не Асад
    - Гэта не швабра
    - Дупа не яго
    - Гэта новы від мэдытацыі, карысны для здароўя!

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць