Грамадства5757

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная пазашлюбная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Планавала стаць настаўніцай нямецкай мовы, але знайшла сябе ў іншай сферы. Паглядзелі, што расказвае пра сябе ў сацыяльных сетках Крысціна Моцная, якую называюць імавернай дачкой Аляксандра Лукашэнкі.

24-гадовая Крысціна Моцная. Фота тут і далей: інстаграму

У 2022 годзе дзяўчына скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, дзе акцэнт рабіла на вывучэнне англійскай і нямецкай моў. Першапачаткова яна планавала быць настаўніцай нямецкай мовы (чым вельмі ганарылася яе маці). Але знайшла сябе ў такой сферы, як графічны дызайн.

Крысціна з маці пасля паступлення ў ВНУ

У 2023 годзе Крысціна скончыла навучанне ў расійскім «Бюро Гарбунова».

Цяпер яна працуе спецыялісткай па знешнеэканамічнай дзейнасці ТАА Izovac (так пазначана ў профілі ў сацсетках Крысціны). Кампанія вырабляе вакуумныя ўстаноўкі.

@nashaniva У Лукашэнкі знайшлася дачка. Яе прозвішча: Моцная. А бацькам запісаны: Моцны Аляксандр Рыгоравіч #лукашенко #лукашэнка #дочь #дочька #папа #тата #бацька #батька #коля #колялукашенко #кристина #семья #родители #президент #правительство #новости #политика #беларусь #минск ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Дзяўчына таксама прымае замовы як фрылансерка.

Крысціна ў сацсетках называе сябе творчым чалавекам. Яна любіць пець, прыдумляць для сябе яркія вобразы і фатаграфавацца.

Крысціна і Сняжана Моцныя

Жартуе, што мае кававую залежнасць. У вольны час Крысціна наведвае трэнажорку.

Маці Крысціны — Сняжана Моцная, цырульніца родам са Шклова, якая пазней з сям'ёй перабралася ў Мінск — пазіцыянуе сябе як іміджмейкера. У яе акаўнце шмат фота дачкі. Сняжана кажа, што ў іх вельмі блізкія і душэўныя адносіны.

Фота з інстаграму Сняжаны Моцнай

Пра тое, што Крысціна можа быць пазашлюбнай дачкой Лукашэнкі, высветлілі журналісты «Бюро». На гэта паказвае некалькі ўскосных фактараў. Напрыклад, бацькам дзяўчыны запісаны Моцны Аляксандр Рыгоравіч — такога чалавека няма ў пашпартнай базе, а прозвішча — гэта дзявочае прозвішча Сняжаны Моцнай. Сама Сняжана Моцная сказала журналістам «Бюро», што «гэта ўсё лухта».

«Наша Ніва» пісала Крысціне па каментар, але паведамленне засталося непрачытаным.

Каментары57

  • Огонек
    06.12.2024
    Красивая - в маму
  • Меркаванне
    06.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Пабачым камінг аўт пасля ...
    06.12.2024
    Усю праўду даведаемся, калі пасля смерці Лукашэнкі дзеці, унукі і праўнукі пабягуць за ільготамі "членам сям'і былога прэзідэнта". Тут усе адразу ўскрыюцца. І пазашлюбныя ў тым ліку.
    За такія-та ільготы: кватэры, пажыццёвае рашовае ўтрыманне, бясплатнае лекаванне ў прэзідэнцкай клініцы і інш.
    Тут яны ўсе шыфравацца перастануць і зробяць камінг аўт.

Цяпер чытаюць

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Я прачытаў тое, што пісалі ў тыктоках, «тыктокаліся» нашы выкладчыкі12

Час праезду беларуска-літоўскай мяжы аўтобусамі павялічыўся да 10-12 гадзін5

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй63

Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба2

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў3

За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў3

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат3

У Расіі заснавальніцу руху «Армія прыгажунь» прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі

Прапагандыст Мукавозчык апісаў, як праходзіць пасяджэнне камісіі па вяртанні. Калі ў вас былі ілюзіі, то пакіньце іх27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць