Каханне і сэкс1818

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена

Апошнія гады тэлевядучая Святлана Бароўская не любіць афішаваць асабістае жыццё. У 2020 яна пабралася шлюбам з расійскім бізнэсменам, а нядаўна расказала пра яго падрабязней.

Святлана Бароўская. Скрыншот відэа БТ

Святлана другі раз праштампавала пашпарт у кастрычніку 2020 года. У дзень вяселля нявеста хварэла на каранавірус і таму была на мерапрыемстве не толькі ў блакітным вэлюме, але і ў блакітнай масцы.

Абраннікам Святланы стаў бізнэсмен з Санкт-Пецярбурга.

— Ён таксама другі раз жанаты, у нас з ім 2:2, — расказала тэлевядучая ў перадачы «100 пытанняў даросламу». — У яго дзве дачкі, чацвёра ўнукаў. У мяне яшчэ няма ўнукаў.

Святлана Бароўская ў Санкт-Пецярбургу. Тут і далей фота з яе інстаграма

Святлана распавяла, што мужчына даволі доўга заляцаўся да яе, хоць прапанову рукі і сэрца зрабіў праз тыдзень пасля знаёмства. Мужчына пісаў Бароўскай па 70 смс-паведамленняў на дзень.

— Ён сказаў: «Я ўвогуле не працаваў. Я проста сядзеў і пісаў табе». Гэта было цудоўна. Потым ён 10 гадоў да мяне заляцаўся. Бо я не хацела больш замуж. Ведаеце, як кажуць: дарослую жанчыну можна здзівіць толькі каханнем, бо астатні цырк яна ўжо бачыла.

Святлана сцвярджае, што 10 гадоў спатрэбілася абранніку на тое, каб сваімі ўчынкамі пераканаць у тым, што зробіць яе шчаслівай.

— Калі я выходзіла замуж, я казала яму: «Толькі, калі ласка, не трэба станавіцца мужам. Мне трэба, каб ты быў хлопцам». Ведаеце, гэта вельмі тонкая мяжа, калі мужчына прысвойвае цябе, калі ён ужо дабіўся, паляванне здарылася…

Сямейнае жыццё пары праходзіць па графіку: 10 дзён муж Бароўскай жыве ў Мінску, а 10 — у Санкт-Пецярбургу. Але яна запэўнівае, што каханы марыць увесь час жыць у Беларусі, бо вельмі любіць нашу краіну.

— І вось я прыходжу з працы, а ў мяне на халадзільніку фламастарам напісана… Ну, нейкае прыгожае слова, якое ўсе дзяўчаткі хочуць пачуць ад хлопчыка.

Святлана кажа, што гэтыя яе адносіны не былі каханнем з першага погляду.

— З дзясятага погляду, — зноў пажартавала тэлевядучая. — На самой справе, я заўважыла, што мужчына на мяне вельмі ўважліва глядзіць. Мяне нават гэта крыху раздражняе, таму што я такая пільная. А потым ён прынёс нейкі кавун, ад якога я не адмовілася.

Святлана ўсё ж вырашыла пакінуць незнаёмцу свой нумар тэлефона, а той патэлефанаваў ужо праз дзве гадзіны. А пасля пачаў кожныя два тыдні прыязджаць на машыне з Расіі ў Беларусь. Нават калі быў каранавірус і закаханыя не бачыліся паўтара месяца праз закрытыя межы, мужчына знайшоў магчымасць прыехаць.

— І гэта было цудоўна. І такіх учынкаў было шмат. Ён робіць іх і цяпер. Ён трымае гэты градус. Ён кажа: «З табой складана, але цікава». Яшчэ адну фразу ён мне сказаў: «Калі цябе зразумець, з табой вельмі проста».

Бароўская кажа, што муж абавязкова глядзіць усе праграмы з яе ўдзелам. І ён хутчэй спазніцца на працу, але на каханую паглядзіць.

— Ён ведае ўсё пра «Добрай раніцы, Беларусь!»: усіх вядучых, усіх герояў, усе сюжэты. Яму цікава. Яму падабаецца наша тэлебачанне.

Пры гэтым, Святлана падкрэсліла, што муж яе не толькі хваліць, але можа і пакрытыкаваць. А яна можа спытацца яго меркаванне пра сваё адзенне.

Адзін з юных удзельнікаў перадачы «100 пытанняў даросламу» папрасіў падчас запісу патэлефанаваць мужу тэлевядучай. Яна пагадзілася і папярэдзіла, што яны звяртаюцца адно да аднаго «Любаня».

Муж Святланы пачаў прадказальна нахвальваць яе перадачу. Размову яна скончыла хутка: «Кахаю цябе, Любачка мая, бывай!»

Нагадаем: першы шлюб Бароўскай пачынаўся прыгожа як дыснэеўскі мульцік, а скончыўся як малабюджэтны расійскі серыял.

Святлану, першакурсніцу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, скарыў акцёр Анатоль Кацянёў, на 11 гадоў старэйшы за яе. У 1989 годзе пара пабралася шлюбам.

У 1990-я ў Анатоля амаль не было працы — новых роляў яму не прапаноўвалі. Затое ў Святлана кар’ера складвалася — кожны ранак яна бегла на тэлебачанне.

У нейкі момант Кацянёў паехаў у Маскву — там акцёру было прасцей знайсці працу. Так сям’я, у якой нарадзілася двое сыноў, пачала жыць на дзве краіны. Нарэшце з’явіліся грошы: муж з жонкай набылі кватэру ў Мінску і лецішча на Вілейшчыне.

Шмат гадоў Святлана распавядала ў інтэрв’ю пра свой шлюб як пра ідэальны, але насамрэч усё было не вельмі прыгожа. У Анатоля ў Расіі з’явілася іншая жанчына.

У 2021 годзе ён распавёў пра свае здрады на шоу «Лёс чалавека»:

— Прыязджаючы дадому, я бачыў, наколькі Света мяняецца. Я не раз ёй казаў: «Тэлебачанне вельмі мяняе, папулярнасць вельмі мяняе. Вытрымаць выпрабаванне меднымі трубамі — справа сур'ёзная». Але не заўсёды я быў пачуты. Але вось так… Сустрэўся з другой дзяўчынай. І ўсё часцей, калі я прыязджаў, мне даводзілася хаваць вочы, бо, па вялікім рахунку, я прыстойны чалавек, але так склаліся абставіны, што там, з тым чалавекам, мне было лёгка, проста, свабодна.

Чаму ж Кацянёў не аформіў разводу, сустрэўшы новае каханне (па інфармацыі СМІ, Анатоль пазнаёміўся з Аленай Карповіч на здымках серыяла «Ундзіна» ў 2003 годзе)? Сцвярджае, што не рабіў гэтага дзеля іх са Святланай сыноў. Але ж, калі прыязджаў у Беларусь, імкнуўся як мага хутчэй апынуцца на лецішчы, далей ад афіцыйнай жонкі.

Святлана Бароўская і Анатоль Кацянёў (першы муж тэлевядучай). Фота: «Камсамольская праўда»

— Але я працягваў жыць, прыязджаць да дзяцей, да Светы, прывозіць усё да капейкі. Таму што дзеці раслі, ім патрэбны быў бацька. Тлумачыць я стаміўся…

Ніякіх адносін цялесных у нас ужо не было. Я стаў прыязджаць дадому як шкадлівы кот, як пабіты сабака: хаваў вочы — баяўся Свеце ў вочы глядзець, таму што я не кончаная сволач.

У 2014 годзе Святлана нарэшце вырашыла развесціся. Ходзяць чуткі, быццам тады яна паставіла мужу ўльтыматум: «Усё дарую, але пры ўмове, што ты зараз вернешся ў сям’ю». Анатоля такі загад пакрыўдзіў, і ён адмовіўся.

Пры гэтым, дваяжэнцам мужчына сябе не лічыў.

— Я не жыў з дзвюма жанчынамі паралельна, не. Я маю на ўвазе фізіялагічны працэс. Я быў афіцыйна жанаты са Святланай Бароўскай, а душа мая належала ў гэты момант ужо не ёй.

Праз некалькі гадоў пасля разводу з Бароўскай Анатоль ажаніўся са сваёй каханай, у пары нарадзілася дачка.

Каментары18

  • Оптимистка
    27.11.2024
    Вот ничему жизнь человека не учит. Одного мужа потеряла, живя на расстоянии. Сейчас с другом живёт по той же схеме. Не верю я в такие отношения
  • Огонек
    27.11.2024
    Первый муж, конечно, шикарно устроился. Еще и обидется нашел на что)))
  • Штолле
    27.11.2024
    Хоть сериал "Блудливая Беларусь" снимай.

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузія закрываецца». Гутарка з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі1

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць1

«Сёмая ДНК-экспертыза пацвердзіла: Аляксей з беларускай вёскі Рымуцеўцы — бацька Ханса». Як нарвежац знайшоў бацьку-беларуса праз 78 гадоў7

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу

Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву2

Амаль 10 гадоў таму ў Беларусі грымела «справа сямнаццаці». Як далей склаўся лёс яе фігурантаў-сілавікоў?2

«Чыстая выпадковасць»: геній іранскага кіно зняў фільм пра былых палітзняволеных, якія атрымалі магчымасць адпомсціць7

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць