Грамадства1010

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля

Былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій і прэтэндэнт у кандыдаты на выбарах 2020 года расказаў аб прэцэдэнце, які здарыўся з ім у Еўропе з-за палітычнага пераследу ў Беларусі. 

Валерый Цапкала, скрыншот з відэа. 

У сваім тэлеграм-канале Цапкала напісаў, што каля двух месяцаў таму пры перасячэнні албана-грэчаскай граніцы яго абвінавацілі ў крадзяжы сваёй жа машыны на падставе «чырвонай адзнакі» Інтэрпала. Аўто было канфіскаванае, а беларусаў адправілі на допыты.

«Чырвоная адзнака» інфармуе ўлады чальцоў Інтэрпала пра тое, што ў іншай краіне асоба аб'яўленая вышук. Па інструкцыі, такога чалавека трэба арыштаваць і экстрадаваць туды, дзе яго вышукваюць. 

Цапкала сцвярджае, што сітуацыю вырашыла ўмяшанне міністра ўнутраных спраў Албаніі Эрвіна Ходжы, з якім у таго папярэдне была сустрэча. Албанскі бок, па словах экс-кіраўніка ПВТ, даў яму машыну да Афінаў. 

Цяпер Валерый Цапкала намераны змагацца з практыкай ужывання «чырвонай адзнакі» недэмакратычнымі рэжымамі, якая, на яго думку, парушае прэзумпцыю невінаватасці. Ён хоча заручыцца падтрымкай міжнародных арганізацый і дабіцца выключэння Беларусі з Інтэрпала за выкарыстанне свайго членства ў арганізацыі для палітычнага пераследу праціўнікаў Лукашэнкі.

Каментары10

  • Rex
    07.11.2024
    Чувак катается путешествует получает от жизни удовольствие пока обманутые инстаграмщики сидят по тюрмам.
  • joy
    07.11.2024
    Rex , ну я адсядзела. І што, у гэтым Цапкала вінаваты? Ці можа вінаватыя тыя людзі, якія пахаваліся, калі трэба было даціснуць узурпатара? У ўзурпатара самалёт ужо быў падрыхтаваны, але большасьць вырашыла, што хопіць ужо хадзіць на пратэсты. Мая хата з краю - гэта ж галоўны прынцым асноўнай часткі беларусаў.
  • Не виноватая я! Он сам пришел! (с)
    08.11.2024
    >І што, у гэтым Цапкала вінаваты?
    ві яго (цапкалы) біяграфі ведаеце хоць крыху?

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца77

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Адважны кот кінуў смелы выклік лісе — выпадак у Гродне4

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда47

«Які ты рускі?!» Беларус у Крыме збіў армяніна за тое, што ў таго доўгія валасы. І таму што падобны да гомасэксуала12

Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам2

Алексіевіч пра Алеся Адамовіча: Хацела б спытаць яго, чаму так і не наступіў «Канец гісторыі» Фукуямы?1

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?9

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ7

ГрамадстваАбнаўляецца7

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць