Грамадства

Прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек

5 лістапада праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца ў Беларусі палітвязнямі, складае 1312 чалавек.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:

Анатоль Чурыкаў, Ілля Лукашэнка, Пятро Кавалёў, Валерый Мароз, Сяргей Пятручык, Андрэй Карчага, Дзмітрый Буланаў, Яўген Бычко, Аляксандр Клімашэвіч, Сяргей Нічыпарук, Аляксандр Мартысевіч, Настасся Фосцій, Дзмітрый Шчэрба, Аляксандр Шукайла.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1312 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Збанкрутавала фірма, якая хацела ўкласці ў выпуск сухой садавіны паўмільёна даляраў

Крысціна Ціманоўская засталася без жаніха28

Беларус яшчэ ў 2014‑м перастаў плаціць за іпатэку ў Крыме. І суд аддаў яму кватэру проста так6

Памерла актывістка адыёзнага «Спектра», відэааператарка лукашэнкаўскіх мітынгаў7

«Зараз у рэанімацыі». Мінчанку знайшлі ў лесе пасля дзесяці дзён пошукаў2

Зяленскі заявіў пра ўдар па расійскай вайскова-марской базе ў Новарасійску2

У Лошыцкім парку адновяць разбураныя капліцу і млын. Як яны будуць выглядаць пасля рэканструкцыі6

Як Кадыраў падтрымлівае вайну супраць Украіны на словах, але беражэ сваіх людзей ад фронту2

Па атрадзе перасоўваецца навобмацак, перыядычна атрымлівае рапарты: што вядома пра палітвязня Вацлава Арэшку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць