Грамадства22

Тынкоўшчыку з Мінскага раёна далі тры гады калоніі за адмаўленне генацыду беларускага народа

Таксама Андрэя Савіцкага абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі.

Справа аб адмаўленні генацыду беларускага народа разглядалася ўпершыню, працэс праходзіў у Мінскім гарадскім судзе.

55-гадовага жыхара Мінскага раёна, Андрэя Савіцкага затрымалі ў лютым. Яго абвінавацілі ў тым, што ён стварыў групу ў «Аднакласніках», у якой нібыта пісаў абразлівыя тэксты на адрас Лукашэнкі «выключна ў сувязі з займанай ім пасадай і выкананымі службовымі абавязкамі».

Акрамя таго, як сказана ў матэрыялах справы, «22 сакавіка, у гадавіну трагедыі ў вёсцы Хатынь, Савіцкі ў спробах фальсіфікацыі падзей, вынікаў Другой сусветнай вайны і апраўдання злачынстваў нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, нацыяналістычных фарміраванняў у гады Вялікай Айчыннай вайны наўмысна сказіў абставіны масавага знішчэння 22 сакавіка 1943 года жыхароў Хатыні».

«22 сакавіка — трагедыя ў Хатыні. А наогул, ці праўда гэта ці нас хочуць пераканаць, што гэта справа рук немцаў…», — цытуе толькі частку таго паста «СБ».

Суд, як сцвярджаецца, даследаваў прысуд Міжнароднага ваеннага трыбунала, кнігу «Хатынь. Трагедыя і памяць», іншыя дакументы і прыйшоў да высновы, што Савіцкі наўмысна адмаўляў генацыд.

Мужчыну прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Каментары2

  • iru
    05.11.2024
    Ну за праўду ў нас саджаюць ужо некалькі год. Быў генацыд, прызнаем, з боку расейцаў, камуністаў і лукашыстаў. Немцы мэтанакіравана займаліся генацыдам жыдоўскага народу, пра гэта таксама шмат апавядалі дзяды. Ну калі лічыць жыдоўскі народ часткай беларускага (так прынята зараз, бо яны жылі тут і былі часткай нашага народу), то тады можна лічыць, што быў генацыд беларускага народу і з боку немцаў. Асабіста я больш чула пра гісторыі забойства беларусаў савецкімі партызанамі, і вельмі мала гісторый пра забойства немцамі. Але, мажліва, у іншых мясцовасьцях было іначай.
  • нацдэм
    06.11.2024
    Майго бацьку выратаваў немец ад сьмерці

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць