Свет1717

Падчас прэзідэнцтва Трамп пытаўся ў Пуціна, ці варта ЗША даваць Украіне зброю для абароны ад Расіі

Гэты абмен меркаваннямі адбыўся на першай асабістай сустрэчы Пуціна і Трампа, калі той толькі стаў прэзідэнтам ЗША.

Першая асабістая сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна на саміце G20 у Гамбургу, 2017 год. Фота: Evan Vucci / AP

Як даведалася выданне The New York Times ад былога дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана, Трамп на першай сустрэчы з Пуціным раіўся з ім, ці правільна робяць ЗША, што збіраюцца пастаўляць амерыканскую зброю Украіне на фоне канфлікту з Расіяй на Данбасе.

Першая сустрэча двух прэзідэнтаў адбылася на палях саміту G20 у Гамбургу ў 2017 годзе, праз год пасля перамогі Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.

Як распавядае Тылерсан, расійскі лідар падчас размовы з Трампам «правёў таму майстар-клас па фарміраванні мыслення». Пуцін прыніжаў Украіну, называў яе вельмі карумпаванай і штучна створанай краінай, а таксама настойваў, што Расія мае поўнае гістарычнае права аказваць уплыў на Украіну і вырашаць яе лёс, цытуе The New York Times словы Тылерсана.

«У адзін з момантаў гутаркі Трамп заявіў Пуціну, што разглядае магчымасць паставак зброі Украіне, і спытаў у таго: «Што вы думаеце?» Пуцін у адказ сказаў, што «гэта была б памылка, і якую б дапамогу ЗША ні аказалі ўкраінцам, яны папросяць яшчэ». Трамп не стаў пярэчыць», — паведамляе The New York Times са спасылкай на Тылерсана і трох дзейных амерыканскіх чыноўнікаў, якія таксама былі на саміце ў Гамбургу.

Тылерсан адзначае, што пасля тых перамоваў ён, як дзяржсакратар, заклікаў супрацоўнікаў адміністрацыі прэзідэнта ЗША «змяніць меркаванне Трампа аб Украіне», бо яно трапіла пад уплыў Пуціна.

Каментары17

  • Я
    06.10.2024
    Тым не меньш, Трамп зьняў Абамаўскае эмбарга на пастаўкі зброі Ўкраіне. А задаць такое пытаньне цалкам нармальна ў тым выпадку, калі хочацца паназіраць за рэакцыяй чалавека.
  • Так
    06.10.2024
    А напішаце напрыклад пра гэта, як Трамп крытыкаваў Нямеччыну, што тая энергазалежная ад Расіі, а немцы смяяліся?

    Адзін з прыкладаў https://www.youtube.com/watch?v=FfJv9QYrlwg
  • Так
    06.10.2024
    "«У адзін з момантаў гутаркі Трамп заявіў Пуціну, што разглядае магчымасць паставак зброі Украіне, і спытаў у таго: «Што вы думаеце?»"

    "Падчас прэзідэнцтва Трамп пытаўся ў Пуціна, ці варта ЗША даваць Украіне зброю для абароны ад Расіі"

    Тое самае? Хіба не. Чарговы маніпулятыўна загаловак Нашай Нівы. Сумна, што ўзровень так упаў.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць