Грамадства55

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Руслан Акостка — салігорскі дэсантнік. Апошнія чатыры гады ён правёў за кратамі — за тое, што прайшоў праз увесь Салігорск з бел-чырвона-белым сцягам. Такім чынам ён ушанаваў памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Частку свайго тэрміну Акостка адбываў у калоніі асобага рэжыму №13 у Глыбокім — дзе ўтрымліваюць Міколу Статкевіча.

Мікалай Статкевіч

Спачатку Акостку накіравалі адбываць прысуд у віцебскую калонію №3. Там завялі яшчэ адну крымінальную справу, за «непадпарадкаванне адміністрацыі» і ў выніку дадалі яшчэ год зняволення. Пасля гэтага Акостка трапіў у калонію асобага рэжыму №13 у Глыбокім.

Руслан Акостка. Фота: «Вясна»

«Мікола Статкевіч знаходзіцца на асобым рэжыме, я быў на строгім. Зняволеныя з розным рэжымамі падзеленыя. Але мы ўсё ж часам перасякаліся са зняволенымі на асобым рэжыме. Канкрэтна Статкевіча я не бачыў, бо ён адмовіўся быць у жылой зоне, і сядзеў ён у адзіночцы. Але я сядзеў з ім побач, няхай не ў адной камеры, але ў камеры па суседстве ў штрафным ізалятары», — расказвае былы палітвязень.

Акостка кажа, што гэта адбывалася прыкладна ў верасні-кастрычніку 2022 года:

«На той момант у Міколы ўсё было нармальна — наколькі гэта магчыма ў такой сітуацыі. Трэба разумець, што інфармацыя аб такіх людзях распаўсюджваецца цяжка. І нават калі яна з'явілася, яе трэба правяраць тысячу разоў. Бо інфармацыю пра палітычных зняволеных — асабліва вядомых — могуць запускаць у народ супрацоўнікі адміністрацыі. І такія навіны могуць быць хлуслівымі».

У пачатку студзеня 2023 года Руслана Акостку перавялі ў калонію №9 у Горках.

Нагадаем, Міколу Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года, калі ён ехаў на Камароўку на пікет Святланы Ціханоўскай. Праз паўтара года асудзілі на 14 гадоў калоніі асобага рэжыму.

З лютага 2023 года пра яго нічога не чутна. Яго, як і Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Ігара Лосіка, утрымліваюць у рэжыме поўнай ізаляцыі.

Інфармацыі пра Статкевіча менш, чым пра ўсіх астатніх, бо ён як «рэцыдывіст» знаходзіцца ў калоніі ў Глыбокім. Там трымаюць яшчэ толькі аднаго палітвязня — рэйкавага партызана Віталя Мельніка.

Каментары5

  • Былы пазьняковец
    29.09.2024
    Перастукваліся напэўна?
  • Такарчучка з ўнівэрсаму Белоруссія і Стрыжак
    29.09.2024
    Як бы зьявілася магчымасьць вызваліць з дапамогай расейскае апазыцыі, няхай лепей Статкевіч сядзіць
  • Алесь
    30.09.2024
    Не хапае ў загалоўку "у 2022 годзе". Бо спачатку вельмі ўсцешыўся, што з'явілася нарэшце інфармацыя, але прачытаў тэкст і нават нейкая роспач ахапіла.
    Людзі, што вы робіце? Чаму заўжды, калі пішуць пра Міколу Статкевіча апошнія два гады, то абавязкова трэба пісаць яшчэ пра некалькіх палітвязняў? Пры гэтым, пра Лосіка, Бабарыку, Калеснікаву, Ціханоўскага ў незалежных СМІ, то ўвесь час ідзе інфармацыя (самі можаце прагугліць), а на пытанне ці жывы Мікола Статкевіч адказу няма.
    Што ж гэта адбываецца?

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць