Беларускаму альманаху для дзетак і падлеткаў «Жэўжык» патрэбна дапамога
Каманда энтузіястаў, якія працуюць над стварэннем унікальнага альманаха «Жэўжык» звярнулася па дапамогу. «Жэўжык» — гэта не проста альманах, а сапраўдны культурны праект, які дапамагае дзецям і падлеткам пазнаць беларускую мову і культуру, піша «Будзьма».
«Каб «Жэўжык» жыў і развіваўся, нам патрэбна ваша падтрымка. Кожны ваш унёсак дапаможа нам працягваць выпускаць альманах і рабіць яго даступным для большай колькасці дзяцей.
Акрамя таго, вы можаце стаць мецэнатам і дапамагчы дзецям, якія жадаюць вучыцца ў нашай анлайн-школцы, але не маюць фінансавай магчымасці», — напісала каманда праекта.

Чаму гэта важна?
Новыя выпускі «Жэўжыка»
«Жэўжык» — гэта не проста альманах, а сродак захавання і распаўсюджвання беларускай мовы і культуры сярод дзяцей.
Магчымасці для дзяцей
Ваша падтрымка дазволіць большай колькасці дзяцей далучыцца да заняткаў па беларускай мове і літаратуры.
Захаванне культуры
Разам мы зможам данесці беларускую мову і культуру да большай колькасці дзяцей, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой.
Як вы можаце дапамагчы?
Падтрымаць выданне новых нумароў альманаха праз штомесячныя ці адзіныя ўнёскі.
Стаць мецэнатам для дзіцяці, аплачваючы штомесяц яго заняткі па беларускай мове і літаратуры.
Набыць ужо выдадзеныя нумары («Родная мова», «Музычныя інструменты» і творчы «Зімовы сшытак») для сябе і сваіх сяброў.
Падзяліцца праектам з сябрамі і знаёмымі, каб больш людзей даведаліся пра клуб «Жэўжык».
Падтрымаць праект можна тут.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары