Грамадства1010

«Сёння гэты кашмар можна спыніць». Сястра Марыі Калеснікавай заклікала забяспечыць палітзняволенай неабходнае харчаванне

Таццяна Хоміч у фэйсбуку змясціла зварот наконт сваёй сястры Марыі Калеснікавай, асуджанай на 11 гадоў калоніі.

«Мая сястра, Марыя Калеснікава, адбывае пакаранне ў Гомельскай ВК-4. У лістападзе 2022 года Марыю шпіталізавалі з перытанітам з-за прабадной язвы і зрабілі аперацыю. Ужо больш за 560 дзён інфармацыю пра Марыю я збіраю па крупінках — ад жанчын, якія сядзяць і выходзяць з калоніі. Апошні ліст ад яе мы атрымалі 15 лютага 2023 года. Да Марыі не можа патрапіць адвакат, ёй забароненыя пасылкі», — піша яна. 

Фота з фэйсбука Таццяны Хоміч

«Паводле маёй інфармацыі, сёння Марыя фактычна галадае ў калоніі. Яна важыць 45 кг пры росце 175 см. яе хвароба патрабуе дыеты, таму яна не можа ёсць многае з турэмнага меню. Яе ліміт на закупкі ў турэмнай краме — 40 або 80 рублёў. Я не магу ўдакладніць суму, але разумею, што гэтага хопіць максімум на гарбату, аўсянку, пачак пракладак, мыла, мінімальную гігіену. 

Карміць язвеніка баландай — гэта катаваць яго і павольна забіваць. Не даваць чалавеку права на перапіску з сям'ёй — паскараць гэтую смерць. Маша не ведае, ці жывы тата і як яго здароўе. Мы не ведаем, як яе кормяць і лечаць. 

Мы звярталіся ў адміністрацыю калоніі і ў інстанцыі вышэй. Фактычна, адказу няма. Пісаць не хоча, тэлефанаваць не хоча. Я не буду спасылацца на канвенцыі, беларускае і міжнароднае права. Ні па якіх законах, Божым і чалавечым, марыць голадам хворага чалавека ў турме нельга. Гэта не пра пакаранне злачынца, не пра ізаляцыю палітычнага апанента. Гэта катаванні і здзекі з чалавека, гэта злачынства супраць чалавечнасці. Недапушчальна, каб у XXI стагоддзі ў цэнтры Еўропы ў турме забівалі чалавека голадам. 

Сёння гэты кашмар можна спыніць. Сёння ў Беларусі зноў загаварылі пра гуманізм. І гэта дае мне надзею. З калоніі выйшлі дзясяткі чалавек. І гэта дае яшчэ большую надзею. Спадзяванне, што ніякае пакаранне ня будзе суправаджацца здзекамі і катаваннямі. Што Маша будзе жыць. 

«Я прашу: 

  • забяспечыць ёй неабходнае харчаванне
  • даць ёй неабходнае абследаванне і лячэнне
  • дапусціць да яе родных і аднавіць з намі перапіску», — заклікае Таццяна Хоміч.

Каментары10

  • Спадар
    02.09.2024
    Влад, 80% адсоткаў беларусікаў --- сцыкуны і чаркашкварачнікі!
  • Acab
    02.09.2024
    Спадар Лукашэнка Бацька (і падлукашэнкі), баюся, з ўласнае ласкі ня дасьць продыху спадарыні Калесьнікавай, бо бачыць ў ёй стыржань і, адпаведна, пагрозу.

    Ні ў якім разе ня падзяляю яе поглядаў, але бязьвінныя людзі ня мусяць быць караныя.
  • пажалейка ўключана на поўную
    02.09.2024
    Влад, вельмі сумняюся, што сама сястра Марыі не ходзіць па барах, пакуль тая галадае

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць