Свет11

Ізраіль аб'явіў, што шэсць закладнікаў у Газе знойдзены мёртвымі, адзін з іх расіянін

Ізраіль заявіў, што яго вайскоўцы выявілі целы шасці закладнікаў, якія ўтрымліваліся ХАМАС у сектары Газа. Іх забілі незадоўга да гэтага. 

Шэсць закладнікаў (злева направа): Аляксандр Лобанаў, Эдэн Ерушалмі, Альмог Сарусі, сяржант Оры Даніна, Херш Голдберг-Палін, Кармэль Гат

У заяве Арміі абароны Ізраіля гаворыцца, што целы былі знойдзеныя ў суботу ў падземным тунэлі ў раёне Рафаха. ЦАХАЛ назваў імёны закладнікаў: гэта Кармэль Гат, Эдэн Ерушалмі, Херш Гольдберг-Палін, Аляксандр Лобанаў, Альмог Сарусі і сяржант Оры Даніна, піша BBC. 

Прэс-сакратар ЦАХАЛ контр-адмірал Даніэль Хагары сказаў, што, паводле папярэдняй ацэнкі, яны былі «жорстка забітыя тэрарыстамі ХАМАС незадоўга да таго, як мы здолелі да іх дабрацца».

Форум сем'яў закладнікаў — група, якая прадстаўляе сем'і закладнікаў у Газе, — запатрабаваў ад прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху «звярнуцца да нацыі і ўзяць на сябе адказнасць за тое, што закладнікаў кінулі на волю лёсу».

Форум заявіў, што ўсе шасцёра палонных былі «забітыя ў апошнія некалькі дзён, перажыўшы амаль 11 месяцаў здзекаў, катаванняў і голаду ў палоне ў ХАМАС».

«Затрымка з падпісаннем здзелкі прывяла да іх гібелі і гібелі многіх іншых закладнікаў», — гаворыцца ў заяве.

Група таксама аб'явіла аб планах «спыніць жыццё ў краіне» ў нядзелю, папрасіўшы ізраільскую грамадскасць далучыцца да пратэстаў у Іерусаліме, Тэль-Авіве і іншых гарадах Ізраіля, каб заклікаць да здзелкі па абмене закладнікаў.

У сваёй заяве ў нядзелю раніцай ЦАХАЛ паведаміў, што целы загінулых былі «вернутыя на тэрыторыю Ізраіля». «Усе яны былі ўзятыя ў закладнікі 7 кастрычніка 2023 г. і забітыя тэрарыстычнай арганізацыяй ХАМАС у сектары Газа», — гаворыцца ў заяве войска.

«Ад імя дзяржавы Ізраіль я ад усяго сэрца абдымаю іх сем'і і прашу прабачэння за тое, што не змог вярнуць іх дадому ў цэласці і захаванасці», — заявіў прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг.

Высокапастаўлены прадстаўнік ХАМАС Ізат Эль-Рэшык заявіў, што Ізраіль, які адмовіўся падпісаць пагадненне аб спыненні агню, нясе адказнасць за гібель людзей.

Аляксандр Лобанаў быў адным з двух расейцаў, якія заставаліся ў палоне ў ХАМАС. Ён прадаваў марожанае і напоі на музычным фестывалі Nova, калі напалі баевікі.

Каментары1

  • FP
    01.09.2024
    I tam svai jahoravy, kraŭcovy i chomičy...

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч на зварот Золатавай і Калеснікавай: Ён абясцэньвае пакуты і ахвяры, гэта ідэалогія прыстасаванства82

Трамп разлічвае сустрэцца з Зяленскім і Пуціным

Махлярам больш не патрэбны ваш пароль. Яны могуць скрасці «лічбавы ключ» і атрымаць доступ да акаўнта нават пры двухфактарнай абароне3

Абноўленыя экзітполы пасля выбараў у Ізраілі: пераможцы няма, апазіцыйны блок Айзенкота ідзе нароўні з Нетаньяху4

Мужчынская і жаночая скура загойваюцца па-рознаму — прычына нечаканая

Экзіт-полы ў Ізраілі паказваюць нічыю

Расійскага падпалкоўніка пасадзілі на 21 год за фэйкавыя відэа пра «подзвігі» і арганізацыю самастрэлаў дзеля атрымання выплат1

Тапузідзіс стаў ганаровым консулам яшчэ адной краіны. Яна для яго ўжо трэцяя4

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць