Грамадства1616

«Не можаш ісці? Паўзі». З'явіліся навіны пра Марыю Калеснікаву, Насту Лойку і іншых палітзняволеных з Гомельскай калоніі

Выданне «Новы час» даведалася ад сваёй крыніцы трывожныя навіны з гомельскай калоніі ПК-4, дзе ўтрымліваюць Марыю Калеснікаву, Насту Лойку і іншых жанчын-палітзняволеных. 

Марыя Калеснікава падчас суда

З Марыі Калеснікавай «усяляк здзекуюцца»

Крыніца «Новага часу» расказвае, што з кастрычніка мінулага года Марыі Калеснікавай не перадаюць лісты, пры гэтым «рвуць іх» на вачах у палітзняволенай і «ўсяляк здзекуюцца» з яе. 

Таксама вядома, што Марыя прасіла пра медыцынскую дапамогу, аднак лекараў да яе «вельмі доўга» не дапускалі. Аднойчы, са словаў крыніцы, жанчыну ўсё ж вадзілі ў медчастку, «аднак незразумела, што ў выніку». 

«Калі Марыю Калеснікаву кудысьці вядуць, перакрываюць усю турму, — гаворыць суразмоўца выдання. — Такое адчуванне, нібыта ваеннае становішча». 

@nashaniva Трывожныя навіны пра Марыю Калеснікаву, Насту Лойку і іншых палітзняволеных #беларусь #колесникова #лойка #гомель #беларус #беларусы #гомельскаяобласть #беларусьсейчас #новости #навіны #нашаніва ♬ Last Hope - Steve Ralph

«Настай Лойкай маніпулююць звесткамі пра тое, ці памёр яе сабака»

Суразмоўца кажа, што супрацоўнікі калоніі маніпулююць любымі чуткамі, плёткамі і асабістымі звесткамі пра зняволеных. 

«Зняволенай, мужа якой затрымалі адразу пасля спаткання з ёй, паўтараюць, што гэта яна яго пасадзіла», — расказвае крыніца. 

«Яны не збіваюць, але вось гэтыя здзекі — паўсюль. У прыватнасці, да апошняга не кажуць зняволеным, ці будзе ў іх спатканне са сваякамі. Альбо проста пазбаўляюць спаткання». 

Гнілая бульба

Суразмоўца кажа, што жанчын у гомельскай калоніі вымушалі разбіраць мяхі з гнілой бульбай. «Яна цалкам гнілая, уся заражаная. І вось такой бульбай зняволеныя харчаваліся недзе з месяц».

Крыніца расказвае, што адна з супрацоўніц калоніі раздавала суп і казала зняволеным: «Я забараняю вам гэта есці». 

Лекар кажа: «Не можаш ісці? Паўзі»

«Медыкі ў калоніі — гэта проста пякельныя стварэнні», — кажа суразмоўца.

«У адной са зняволеных моцныя праблемы з ціскам. На пастраенні яна часам губляла прытомнасць. Ёй хацелі даць нейкую таблетку, але ж жанчына нават не магла дайсці да стала з лекамі — уставала і падала, уставала і падала. Тады лекар сказаў абыякава: не можаш ісці? Паўзі». 

Іншая зняволеная, кажа крыніца «Новага часу», заразілася ў калоніі каростай. 

«Было відавочна, што гэта кароста, але лекары ўпарта казалі, што гэта проста нейкая алергія, бо нібыта жанчына за дзень з'ела 8 марозіваў. Вось такі ўзровень абсурду». 

Каментары16

  • Шляхцич Завальня
    28.08.2024
    Недавно была статья о том что беларусы самые пресамые мол славяне. Истинно , ибо только рабы могут так жить…
  • Язэп
    28.08.2024
    Пасля зносу рэжыма лукашысцкія турымшчыкі на доўгія гады пераедуць ў свае "другія дамы". А на кім кроў - там магчымыя іншыя варыянты
  • Ганьба
    28.08.2024
    Альбо здохнем ад нянавісці, альбо будзем знішчаць.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць