Грамадства2020

Памёр Сяргей Калякін

Ён пайшоў з жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы сёння раніцай ва ўзросце 72 гадоў.

Сяргей Калякін. Фота wikimedia.org

Памёр вядомы дзеяч беларускага левага руху Сяргей Калякін. Як стала вядома «Позірку», ён сышоў з жыцця пасля цяжкай, працяглай хваробы сёння раніцай ва ўзросце 72 гадоў.

З 1994 года Калякін узначальваў Беларускую партыю левых «Справядлівы свет» (да 2009 года называлася Партыяй камуністаў Беларускай).

Сяргей Калякін нарадзіўся 16 чэрвеня 1952 года ў Мінску, скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер БДУІР) па спецыяльнасці радыёінжынер, член КПСС з 1977 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання (1995-1996).

Партыя «Справядлівы свет» была ліквідаваная Вярхоўным судом 29 верасня 2023 года. У снежні таго ж года Калякін увайшоў у аргкамітэт па стварэнні марксісцкай партыі.

Калякін — пляменнік спікера Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мікалая Дземянцея.

Каментары20

  • бабруйчанін
    15.08.2024
    У 2006 Калякін і яго партыйцы выконвалі усе дамоўленасці у адрозенні..Чалавек Слова
  • Янка
    15.08.2024
    Пры ўсім крытычнам стаўленні да левай ідэі, носьбітам якой з'яўляўся спадар Калякін, у яго была выдатная станоўчая рыса - ён быў здольны дамаўляцца і аб'ядноўвацца, што і падцвердзілі выбары 2001 і 2006 гадоў.
    R.I.P.
  • Баец ПКК
    15.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць