Спорт

У трайным скачку на Алімпіядзе п'едэстал занялі кубінцы — і ніводзін з іх не прадстаўляе Кубу. Усе яны ўцяклі з краіны

Ураджэнцы «Вострава свабоды» ў розны час уцяклі з яго зборнай і цяпер прынеслі ўзнагароды еўрапейскім краінам. 

Алімпійскі чэмпіён у трайным скачку Хардан Дыяс Фартун. Фота: Cameron Spencer / Getty Images

Цікавая сітуацыя склалася ў спаборніцтвах па мужчынскім трайным скачку на Алімпіядзе-2024 у Парыжы. Увесь п'едэстал занялі выхадцы з Кубы, але ніводзін з іх за родную краіну не выступае.

Алімпійскім чэмпіёнам стаў Хардан Дыяс Фартун, які прадстаўляе Іспанію. 23-гадовы ўраджэнец Гаваны ў складзе зборнай Кубы браў золата на юніёрскім і маладзёжным чэмпіянатах свету. А ў 2021-м годзе падчас збораў у Іспаніі ён збег з каманды і папрасіў іспанскае грамадзянства па каранях. 

Да выступленняў за зборную Іспаніі яго дапусцілі толькі ў 2024 годзе. І атрымалася ўсё звышпаспяхова: ён выйграў золата чэмпіянату Еўропы, а цяпер стаў першым і на Алімпійскіх гульнях — з вынікам 17.86 метра.

Срэбраны медаль Алімпіяды заваяваў прадстаўнік Партугаліі Пабла Пічарда — чэмпіён мінулых Гульняў у Токіа. Ён нарадзіўся ў Санцьяга-дэ-Куба, выступаў за родную краіну да 2017 года. А потым збег з каманды на зборах у Штутгарце, з'ехаў у Партугалію і атрымаў грамадзянства.

У складзе новай каманды ён стаў алімпійскім чэмпіёнам, чэмпіёнам свету і Еўропы, а цяпер узяў срэбра Гульняў. Былому суайчынніку ён саступіў толькі два сантыметры. 

На трэцюю прыступку п'едэстала ў Парыжы падняўся яшчэ адзін гаванец Эндзі Дыяс. Ён пакінуў зборную Кубы ў 2021 годзе, калі проста перад Алімпіядай у Токіа атрымаў траўму.

На радзіму вяртацца ён адмовіўся, замест гэтага Дыяс адправіўся ў Італію, дзе ў 2023 годзе атрымаў грамадзянства. Алімпійская бронза з вынікам 17,64 — першы вялікі поспех 28-гадовага скакуна.

Яшчэ адзін кубінец у фінале Алімпіяды прадстаўляў усё ж родную краіну — срэбраны прызёр чэмпіянату свету-2023 Лазара Марцінэс на Гульнях у Парыжы стаў толькі восьмым (17,34).

Уцёкі перспектыўных спартсменаў з Кубы ў ЗША і краіны Еўропы ў пошуках лепшых умоў для падрыхтоўкі і больш высокага ўзроўню жыцця — гісторыя вельмі распаўсюджаная. Камуністычныя ўлады Кубы робяць стаўку на развіццё аматарскага і масавага спорту. Прафесіяналы зарабляюць мала — каля 200 даляраў. Да таго ж, дзяржава забірае ў іх частку прызавых, заробленых на міжнародных стартах.

Да апошняга часу кубінскія законы наогул забаранялі спартсменам з'язджаць выступаць за замежныя прафесійныя клубы. Забарону знялі толькі ў 2013 годзе, але вельмі ўмоўна — пераезд трэба ўзгадняць з чыноўнікамі, працэс можа заняць працяглы час. А тых, хто з'ехаў без дазволу, караюць: кубінскія федэрацыі па відах спорту дамагаюцца дыскваліфікацыі такіх атлетаў.

За апошнія 25 гадоў з Кубы збеглі 50 футбалістаў, больш за 100 бейсбалістаў і вялікая колькасць атлетаў іншых відаў. Многія атлеты «знікаюць» на замежных зборах, ёсць і тыя, хто на свой страх і рызыку плывуць на лодках у ЗША.

Адзін з лідараў зборнай Кубы па валейболе Вільфрэда Леон быў дыскваліфікаваны за жаданне выступаць у Еўропе. Пасля гэтага ён атрымаў грамадзянства Польшчы, з якой дабраўся да фіналу Алімпіяды ў Парыжы. Заўтра ён разам з камандай пазмагаецца за алімпійскае золата.

У 2022 годзе ў ЗША збегла вядомая кідальніца дыска Яйме Перэс — бронзавы прызёр Гульняў у Токіа. У тым жа годзе збег алімпійскі чэмпіён — 2016 па грэка-рымскай барацьбе Ісмаэль Барэра. І гэта толькі некалькі гучных выпадкаў з многіх.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленыя палітвязні едуць з Украіны ў Варшаву31

Алесь Бяляцкі расказаў, чаму праваабаронцы ў разгар рэпрэсій вырашылі не пакідаць краіну4

Дарадчыца Трампа ахарактарызавала яго як помслівую асобу з характарам алкаголіка, а Маска — як кетаміншчыка6

З калонамі, ляпнінай і сцэнай. У Мінску прадаюць былы Палац культуры1

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць