Вайна88

Як глыбока прасунуліся ўкраінцы ў Курскай вобласці да вечара 7 жніўня? 

6 жніўня 2024 года Узброеныя сілы Украіны ўвайшлі на тэрыторыю Расіі ў раёне горада Суджа Курскай вобласці. Маштаб аперацыі УСУ пакуль застаецца невядомым, але «Медуза» сабрала па адкрытых пацверджаных крыніцах інфармацыю, якая дае ўяўленне пра тое, як далёка ўдалося прасунуцца ўкраінскім вайскоўцам.

Геалакаваныя па адкрытых даных месцы баявых дзеянняў у раёне Суджы

Некалькі батальёнаў 22-й механізаванай брыгады УСУ, узмоцненыя спецназам і сродкамі супрацьпаветранай абароны (і, магчыма, батальёнамі іншых рэгулярных брыгад) у ноч на 6 жніўня перайшлі мяжу Курскай вобласці і да вечара 7 жніўня глыбока ўклініліся ў расійскую абарону.

Ім супрацьстаялі вельмі слабыя сілы — памежнікі і пяхота з аднаго са створаных у 2023 годзе «палкоў прыкрыцця мяжы», часткова складзенага з вайскоўцаў тэрміновай службы. Гэта значыць, фактычна мясцовая тэрабарона амаль без бранятэхнікі.

Усё, што змагло супрацьпаставіць, верагодна, нечаканай атацы расійскае камандаванне — удары авіяцыі (самалётаў і верталётаў), а таксама АТРК «Іскандэр» па ўкраінскіх калонах, якія ішлі ў наступленне. Некалькі адзінак бранятэхнікі УСУ былі падбітыя, але наступ гэта не спыніла. Быў збіты як мінімум адзін расійскі верталёт.

Мяркуючы па апублікаваных відэа, да вечара 7 жніўня УСУ дасягнулі наступных поспехаў:

  • Пасля сутак баёў захапілі прапускны пункт «Суджа» на мяжы Сумскай і Курскай абласцей. Некалькі дзясяткаў расійскіх памежнікаў трапілі ў палон.

  • Была захопленая газавымяральная станцыя «Суджа» (частка інфраструктуры галоўнага расійскага газаправода, які пампуе газ у Еўропу праз тэрыторыю Украіны) за некалькі сотняў метраў ад прапускнога пункта.

  • На захад ад прапускнога пункта УСУ хутка прасунуліся ўглыб тэрыторыі Расіі, дасягнулі дарогі Рыльск — горад Суджа ў раёне Свердлікава, дзе трапілі пад удары расійскай авіяцыі і аператыўна-тактычных ракет.

  • Асноўная частка групоўкі УСУ павярнула па трасе ў напрамку Рыльска. Былі захопленыя вёскі Леанідава і Зялёны Шлях каля трасы. Расійскія «ваенкары» паведамілі, што перадавыя атрады УСУ дасягнулі ўскраін Коранева далей па трасе на Рыльск, але пацвярджэнняў гэтаму няма.

  • Нягледзячы на чуткі і панічныя паведамленні «ваенкараў», УСУ пакуль не ўвайшлі (і, магчыма, нават не спрабавалі) у саму Суджу, хоць і падышлі да яе па меншай меры з захаду (а па чутках, і з поўдня). Пры гэтым кварталы горада былі сур'ёзна пашкоджаныя ўкраінскімі абстрэламі. У Суджы застаецца шмат мірных жыхароў.

  • Прарваўшы першую рэдкую лінію абароны, украінскія сілы, верагодна, паспрабавалі дзейнічаць у стылі Балаклейска-Купянскага наступлення 2022 года: па дарогах вакол Суджы былі «выкінутыя» штурмавыя і дыверсійныя групы, якія паспрабавалі дэзарганізаваць расійскі тыл і прадухіліць падыход рэзерваў Узброеных сіл РФ.

  • Да вечара 7 жніўня буйныя расійскія рэзервы, прыбыцця якіх у раён прарыву можна было б чакаць у першыя гадзіны або дні наступлення (у выпадку, калі б яны былі ў наяўнасці ў Курскай вобласці), у бой так і не ўступілі.

Каментары8

  • Спадар
    08.08.2024
    СЛАВА УКРАІНЕ! ГЕРОЯМ СЛАВА!
  • Человек
    08.08.2024
    Пиар-акция от мясокомбината имени Зеленского
  • qwerty
    08.08.2024
    Жадаем ЗСУ бліскучай перамогі над мордарам!

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

На волі экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна — найлепшая італьяністка краіны4

Вызвалены журналіст «Радыё Свабоды» Ігар Карней4

Сёння было вызвалена 14 палітвязняў25

Ціханоўская адказала Пуціну на яго словы пра нагу рускага салдата21

Карбалевіч адказаў, хто з атачэння Лукашэнкі мог бы яго замяніць і чаму не верыць у пераемніка Колю7

У Лідзе мужчына таемна здымаў на тэлефон пад сукенкай у жанчыны9

Зяленскі паказаў журналістам фатаграфіі і пашпарты расіянаў, чые целы былі перададзены Украіне як парэшткі ўкраінскіх салдат6

Лукашэнка — Келагу: Шуму вы нарабілі сваім прыездам19

Вячорка пра канфлікт з яго ўдзелам на Сходзе неабыякавых: Гэта паказвае саміх удзельнікаў, яны самі запрасілі мяне40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране32

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць