У Следчым камітэце паведамілі пра адкрыццё спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да былога амапаўца Паўла Кулажанкі і экс-вайскоўца Васіля Пацехіна.

Былога амапаўца, 40-гадовага Паўла Кулажанку, які цяпер ваюе на баку Украіны, абвінавачваюць па некалькіх артыкулах КК:
- акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай, альбо з ужываннем аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, альбо з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксічных хімічных або біялагічных рэчываў, або спалучаны з забойствам чалавека (ч. 3 арт. 289);
- замах на акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай, альбо з ужываннем аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, альбо з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксічных хімічных або біялагічных рэчываў, або спалучаны з забойствам чалавека (ч. 1 арт. 14, ч. 3 арт. 289);
- дзейнасць па стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо кіраўніцтва такой арганізацыяй альбо яе часткай ці ўваходзячымі у яе структурнымі падраздзяленнямі (ч. 1 арт. 290-4);
- арганізацыя дзейнасці арганізацыі, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прызнаная тэрарыстычнай (ч. 1 арт. 290-5);
- учыненыя паўторна або групай асоб па папярэдняй змове незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3);
- вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (ч.1, 2 арт. 361-4).
Былога вайскоўца, 62-гадовага Віталя Пацехіна, сілавікі лічаць выканаўцам атакі дронаў на базу АМАП ва Уруччы восенню 2021 года. Яго, як і Кулажанку, абвінавачваюць па ч. 3 арт. 289, ч. 1 арт. 14, ч. 3 арт. 289; ч. 2 арт. 295-3. Акрамя таго, яму закідаюцца:
- удзел у арганізацыі, створанай для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці (ч. 2 арт. 290-4);
- удзел у дзейнасці арганізацыі, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прызнана тэрарыстычнай (ч. 2 арт. 290-5).
Згодна з трэцяй часткай артыкула 289 КК аб здзяйсненні тэракту мужчынам пагражае пакаранне аж да смяротнага пакарання.
Спецвытворчасць у дачыненні да экс-сілавікоў пачалі 31 ліпеня 2024 года. Абодвум мужчынам «неабходна з'явіцца па адрасе: г.Мінск, вул. Сапёраў, 7».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай, альбо з ужываннем аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, альбо з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў///
Во фантазія ў лукашыстаў. Кулажанка што, ядрёну бомбу кінуў?
Глядзіце, ябацькі, накаркаеце і будзе вам ядрёна бомба на рэзідэнцыю Лукашэнкі.