Грамадства44

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»

Ва Украіне распавялі падрабязнасці таго, як затрымалі падазраванага ў забойстве ў Львове экс-дэпутата і мовазнаўцы Ірыны Фарыён. Сілавікі расказалі, як ён рыхтаваўся да забойства і паказалі відэакадры затрымання, паведамляе Бі-бі-сі — Украіна.

Фота: Бі-бі-сі — Украіна

18‑гадовага юнака затрымалі напярэдадні ў Дняпры. Яго імя афіцыйна не называюць, хоць украінскія СМІ ўжо яго распаўсюдзілі. А на судзе па абранні меры стрымання, які пачаўся ў Львове, хлопец прадставіўся сам: Вячаслаў Зінчанка.

Падчас пасяджэння юнак трымаўся ўпэўнена. Дачка Ірыны Фарыён спрабавала з ім гаварыць і спытала, навошта ён забіў яе маці.

«Час пакажа», — адказаў ён. На праклёны дачкі ён ніяк не рэагаваў.

Вышук хлопца доўжыўся 139 гадзін.

«Гэта злачынства было нялёгка расследаваць, бо яно было старанна спланавана», — заявіў журналістам кіраўнік МУС Ігар Кліменка.

Праваахоўнікі «цалкам устанавілі хранаметраж падазраванага», гэта значыць тое, што ён рабіў цягам 20 дзён падрыхтоўкі да злачынства.

Самае складанае, кажа Кліменка, было ідэнтыфікаваць асобу забойцы. І гэта ў вялікай ступені ўдалося зрабіць дзякуючы адной з жанчын-сведак, якая дала следству фатаграфію мужчыны ў панамцы, які доўгі час прыходзіў і сядзеў каля дома Фарыён.

Гэты здымак паліцыя распаўсюдзіла ў першыя дні пасля забойства з просьбай да грамадзян аб дапамозе.

«У нас было фота, якое вы ўсе бачылі… Мы апыталі сведак і выразна зразумелі, што менавіта гэтая асоба на фота здзейсніла злачынства», — адзначыў кіраўнік Нацпаліцыі Іван Выгоўскі.

Перад забойствам падазраваны праводзіў разведку, кажуць праваахоўнікі. У Львове яго зафіксавала шмат камер відэаназірання. Там ён змяніў тры месцы пражывання, і ўсе з іх — у цэнтры горада.

Усе кватэры ён здымаў праз сайт Booking. І праваахоўнікі маюць пацверджанне таго, што менавіта затрыманы мужчына браніраваў гэтыя памяшканні.

Вопратку, у якую ён пераапрануўся для забойства, падазраваны адправіў сабе ў Львоў з Дняпра: панаму, акуляры і сумку праз плячо.

Сярод гэтых рэчаў таксама была накладная барада, але ці выкарыстаў ён яе, яшчэ не ўсталявалі. На набыццё менавіта гэтых рэчаў былі запыты з канфіскаванага тэлефона затрыманага, кажуць у пацверджанне сваіх слоў праваахоўнікі.

Першы намеснік старшыні СБ Украіны Сяргей Андрушчанка адзначыў, што адна з версій, якую разглядаюць, — дачыненне спецслужбаў Расіі.

Ніякіх падрабязнасцяў адносна яе праваахоўнікі не далі, аднак паказалі скрын перапіскі ў тэлефоне затрыманага, якія могуць сведчыць пра яго погляды і светапогляд.

У Дняпры юнак пражываў з мамай. Там яго і затрымалі

Падазраваны таксама падрыхтаваў у тэлефоне ліст, які, як мяркуе следства, ён павінен быў адправіць, калі б «нешта пайшло не так».

На брыфінгу прачыталі адзін радок з гэтага ліста на рускай мове: «Прошу объяснить, в первую очередь отцу, что я скрывал это ради их же безопасности». 

Аднак ліст ён нікому так і не адправіў.

Сярод матываў, якія правяраюць праваахоўнікі — рэлігійная ці нацыянальная нянавісць.

Чаму Фарыён

Ірына Фарыён з валізкай чакала каля свайго дома таксі. Забойца падышоў да яе амаль ушчыльную і застрэліў. Так апісалі праваахоўнікі момант забойства.

Праз два дні, 21 ліпеня, падазраваны выехаў цягніком з Львова, а раніцай наступнага дня прыбыў у Дняпро.

Ірына Фарыён была ў пошукавых запытах на яго тэлефоне. Аднак ён перачытваў і іншыя профілі ўкраінскіх палітыкаў і актывістаў, якія «маглі яго цікавіць», у прыватнасці прарасійскага палітыка і блогера Макса Бужанскага.

Чаму ж за ахвяру ён выбраў менавіта Ірыну Фарыён?

«Я думаю, што яна была самая безабаронная сярод іх», — так адказаў на гэтае пытанне журналістаў Ігар Кліменка.

Яшчэ адно пытанне, на якое Ігар Кліменка не адказаў, аднак паабяцаў, што следства дасць на яго адказ неўзабаве, — гэта адкуль мужчына браў грошы на падрыхтоўку да забойства.

Зброя, з якой адбыўся стрэл, таксама пакуль не знойдзена. «Я думаю гэта пытанне некалькіх дзён. Ён абмовіўся, што ён яго (пісталет) схаваў», — сказаў Ігар Кліменка

Стрэл зрабілі з перапрацаванага пісталета, на месцы здарэння знайшлі спартыўную гільзу.

Неўзабаве затрыманаму павінны абраць меру стрымання, яго падазраюць па артыкуле аб наўмысным забойстве і просяць меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай без права закладу.

Каментары4

  • Acab
    26.07.2024
    Хлопец, калі гэта ён сапраўды звбоўца, а не хвалько, выклаў маніфэст, дзе гаворыць, што прычыны забойства расавыя.
    І апроч спадарынт Фарыён, забіты меў бы быць спадар Салаўёў зь нейкага расейскага дзяржканала.
    Агульнае дзеля названага забойцам паміж Ф і С тое, што тыя сеюць варожасьць ўсярэдзіне белае расы, паводле нвдуманае нацыянальнае прыкметы
  • Человек
    27.07.2024
    Не все герои носят плащи
  • Свету гамон
    27.07.2024
    Цяжка зразумець, якое смецце ў галаве такіх нарцысаватых персанажаў, калі яны так спакойна могуць забіць інтэлігентную жанчыну сталага веку. Падазраю, што там вакуум.

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць