Свет3838

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове

Тым часам у следства дзве асноўныя версіі па забойстве жанчыны.

Ірына Фарыён. Фота: УНІАН

У следства дзве асноўныя версіі па забойстве Ірыны Фарыён у Львове.

«Асноўныя версіі, якія разглядаюцца на гэты момант: асабістая непрыязнасць, грамадска-палітычная дзейнасць спадарыні Фарыён. Мы не выключаем, што забойства носіць заказны характар», — сказаў кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка на начным брыфінгу ў Львове.

Паводле яго слоў, камеры на месцы забойства не працавалі з-за перабояў са святлом.

Нагадаем, што ў былую дэпутатку Вярхоўнай Рады ад партыі «Свабода» стралялі вечарам у пятніцу. Падчас замаху яна атрымала цяжкое раненне і была шпіталізаваная, на момант паступлення яе стан быў вельмі цяжкі. Больш за тры гадзіны дактары змагаліся за яе жыццё, але нічога зрабіць не змаглі. У 23.20 60-гадовая Ірына Фарыён памерла. Забойца, паводле апошніх звестак, пакуль не затрыманы.

Хто такая Ірына Фарыён

Ірына Фарыён была вядомай абаронцай украінскай мовы, філалагіняй, прафесарам, чальцом партыі «Свабода». Яна не раз трапляла ў скандалы з-за сваіх рэзкіх выказванняў у абарону ўкраінскай мовы, піша Бі-бі-сі — Украіна.

Фарыён нарадзілася і вырасла ў Львове, атрымала філалагічную адукацыю і ўсё жыццё працавала ў сферы ўкраінскай філалогіі, мела навуковае званне доктара філалагічных навук і амаль 30 гадоў выкладала ў Львоўскай палітэхніцы. Яна займала пасаду прафесара кафедры ўкраінскай мовы.

Актыўную дзейнасць у кансерватыўна-нацыяналістычнай «Свабодзе» Фарыён пачала ў пачатку «нулявых». З 2006 года была дэпутатам Львоўскай абласной рады і рэгулярна балатавалася ў Вярхоўную Раду. Але ў парламент здолела прайсці толькі адзін раз у 2012 годзе.

Самай вядомай зрабілі яе вострыя, часта на мяжы паліткарэктнасці заявы аб укараненні ўкраінскай мовы і хейтарскія выпады ў адрас усяго, што звязана з Расіяй.

У 2010 годзе яна крытыкавала імёны дзяцей, якія здаваліся ёй недастаткова ўкраінскімі.

Пасля абрання ў парламент, калі ва ўладзе быў Віктар Януковіч і Партыя рэгіёнаў, палітык актыўна выступала супраць усіх ініцыятыў, якія абмяжоўвалі выкарыстанне ўкраінскай мовы.

У 2014 годзе «Свабода» не прайшла ў парламент, а спадарыня Фарыён вярнулася ў Львоў.

У 2014-2019 прафесар вяла гістарычны праект на тэлеканале «Рада» «Веліч асобы». Яго мэтай была папулярызацыя выбітных фігур Украіны ад Сцяпана Бандэры да Івана Мазепы.

У 2017 годзе яна заклікала не даваць працу і адукацыю тым, хто не гаворыць на ўкраінскай, а пасля сваркі з тэлевядучым Дзмітрыем Гардонам на камеру прайшла дэтэктар хлусні, каб абвергнуць, што яна — агент ФСБ.

У 2018-м палітык раіла «біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму», каб атрымаць перамогу ў вайне, а ў 2023-м заявіла, што акупацыя Марыупаля і гібель тысяч яго жыхароў падчас расійскага ўварвання — «кармічнасць» і «дэтэрмінізм».

У 2013 годзе журналісты апублікавалі дакументы, што Фарыён была ў камсамоле і нават членам Камуністычнай партыі.

Фарыён не стала каментаваць гэтыя выкрыцці, заявіўшы, што «арліцы не спавядаюцца перад гіенамі». А пасля пацвердзіла, што была камуністкай, але толькі, каб «разбураць іх (камуністаў) знутры».

У лістападзе 2023 года СБУ адкрывала крымінальную вытворчасць у дачыненні да Ірыны Фарыён. Перад тым яна ў інтэрв'ю рэзка раскрытыкавала ўкраінскіх вайскоўцаў, якія працягваюць размаўляць на расійскай мове.

Пасля разгарэўся скандал, яна апублікавала словы падтрымкі на свой адрас аднаго са сваіх падпісчыкаў з Крыма. У публікацыі былі персанальныя даныя падпісчыка. Пасля гэтага ў Крыме яго нібыта затрымалі расійскія спецслужбы.

Студэнты выйшлі на пратэст у Львове і патрабавалі звальнення прафесара.

15 лістапада 2023 года Львоўская палітэхніка звольніла Фарыён.

У маі 2024 года Львоўскі апеляцыйны суд аднавіў яе на пасадзе прафесара і прысудзіў ёй кампенсацыю. Фарыён купіла 11 дронаў для вайскоўцаў за грошы, якія адсудзіла ў Львоўскай палітэхнікі.

Па стане на 19 ліпеня дасудовае расследаванне па крымінальнай справе супраць Ірыны Фарыён працягвалася. У прыватнасці, у артыкуле аб абразе гонару і годнасці вайскоўца. СБУ ініцыявала псіхолага-лінгвістычную экспертызу выказванняў Фарыён.

Каментары38

  • Acab
    20.07.2024
    А так спадарыня Ірына была ў канфлікце з азоўцамі
  • Нацыяналіст
    20.07.2024
    Acab, не табе маскваротаму нешта там вярзець пра Яе.
  • Не сецте ненависть к своим по языку
    20.07.2024
    Посеешь ветер ненависти, пожнёшь бурь в ответ. Она и рожала. Как там она говорила , карма? Ну,ну.

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць