Свет44

YouTube у Расіі могуць заблакаваць у верасні, пішуць СМІ. У Крамлі называюць гэта няпраўдай

Карыстальнікаў ужо папярэджваюць пра магчымыя збоі ў працы YouTube у Расіі. Што вядома?

Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў. Скрын відэа яго эфіру

Расійскія СМІ сцвярджаюць, што YouTube у Расіі плануюць канчаткова заблакаваць у верасні.

Так, тры крыніцы Brief кажуць аб тым, што блакіроўка YouTube у Расіі з'яўляецца рэальным сцэнаром.

Блакаванне, па іх інфармацыі, будзе адбывацца праз песімізацыю, гэта значыць, запаволенне кантэнту, што прывядзе да натуральнага адтоку гледачоў. Адзін з суразмоўцаў удакладняе, што гэтае пытанне абмяркоўваецца ўжо два гады, але ўлады спыняла адсутнасць фактычных альтэрнатыў, бо Rutube і УКантакце не могуць пакуль прадаставіць відэахостынг аналагічнай якасці, а таксама тое, што палітычны кантэнт у рускамоўным YouTube займае менш за 10% ад агульнай колькасці карыстальнікаў.

Па словах крыніцы «Медузы» на рынку тэлекамунікацый, у Расіі з 11 ліпеня мэтанакіравана пачалі запавольваць працу відэахостынгу. 

Акурат сёння «Растэлекам» папярэдзіў расіянаў аб магчымых збоях у працы ютуба «з-за тэхнічных праблем у працы абсталявання Google». Маецца на ўвазе абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для кэшавання і паскарэння загрузкі кантэнту сэрвісаў кампаніі.

Дырэктар Таварыства абароны інтэрнэту Міхаіл Клімараў таксама звязаў магчымае запаволенне працы ютуба са зносам абсталявання Google Global Cache.

У Крамлі разам з тым заявілі, што ўлады не плануюць абмяжоўваць доступ да YouTube. Пра гэта прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў сказаў на брыфінгу для журналістаў.

«Не, такіх планаў не было. Мы ведаем з афіцыйных заяў нашых адпаведных кампаній, што гаворка ідзе аб праблеме з абсталяваннем, якое ўжо больш за два гады ніяк не абнаўляецца. Іншых тлумачэнняў тут быць не можа», — заявіў Пяскоў.

Каментары4

  • Джып
    12.07.2024
    Калі ў крамлі Пяскоў сказаў што блакаваць Ютуб не будуць, значыць дакладна заблакуюць.
  • Петр
    12.07.2024
    От этих блокировок в раше лучше жить не станет
  • Кастусь
    13.07.2024
    вядома что GGC (гугол глобал кэш) это железо, которое тоже может ломаться и которе никто не собирается обновлять. Не надо наводить тень на плетень. Пока что

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты45

Грамадствадапоўнена45

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з’явіўся новы плацежны сэрвіс

У Казахстане фанаты бельгійскага «Бруге» прыйшлі на матч у вобразах скандальнага кінагероя. Іх затрымалі3

Дзяўчынка ў Сібіры загінула, капаючы тунэль у гурбе

Незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы аб'яднала тры народы. На сваю фігуру беларусы сабралі грошы самі2

У Японіі ствараюць самы хуткі цягнік у свеце

Арыштавалі 20‑гадовую Яніну Пазняк, дачку палітзняволенага журналіста Кірылы Пазняка3

У Эстоніі забралі чэмпіянат Еўропы па фехтаванні за адмову выдаць візы расіянам і беларусам1

На перамовах у Абу-Дабі прадстаўнікі Пуціна зноў патрабуюць ад Украіны аддаць увесь Данбас6

Ціханоўская возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны паўстання 1863 года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты45

Грамадствадапоўнена45

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць