Ежа55

Вы 100% не ведалі, што ў гэтых месцах Мінска можна смачна і танна паесці

Не ведаеце, дзе смачна і танна паесці ў Мінску? Нечаканую параду даў тыкток-блогер — вы дакладна ніколі не наведвалі такія месцы. Аказваецца, выдатна кормяць у буфетах дыспетчарскіх станцый.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Два гады таму тыкток-блогер пад нікам Dostaliceny выпадкова даведаўся пра тое, што на дыспетчарскіх станцыях (тых самых, якія знаходзяцца на канцавых прыпынках маршрутаў) можа паесці любы ахотны.

Ён схадзіў у разведку на ДС «Кунцаўшчына» і застаўся вельмі задаволены: за смешныя грошы атрымалася не проста перакусіць, а паўнавартасна паабедаць. Пазней ён наведаў яшчэ некалькі аналагічных месцаў.

Але ўзімку, калі блогер прыехаў на ДС «Адоеўскага», ён быў расчараваны. Нягледзячы на ​​тое, што на гугл-мапах было адзначана, што буфет працуе, аказалася, той зачыніўся назаўсёды.

Тыдзень таму хлопец вырашыў наведацца ў буфет ДС «Шабаны» і даведаўся, што той таксама больш не працуе. Спужаўшыся, ці не закрыліся іншыя такія буфеты, блогер паехаў правяраць. Але ўздыхнуў з палёгкай: на дыспетчарскіх станцыях «Кунцаўшчына», «Захад-3», «Паўднёвы Захад», «Малінаўка-4», «Усходняя» ўсё працуе. Меню апошняга буфета ён і пратэсціраваў: за халаднік, катлету з бульбяным пюрэ, салату і гарбату аддаў 9 рублёў і 92 капейкі.

Скрыншот відэа ў тыктоку

— Як звычайна, застаўся задаволены. Я гэта ўсё да чаго? Мне падабаюцца нестандартныя месцы, асабліва дзе нядорага і проста. І ДС у гэтым плане знаходка. Кормяць бюджэтна і ў любы дзень. У тым ліку і ўвечары. Шыкоўная атмасфера і ветлівыя прадаўцы.

Наўрад ці, вядома, такое месца падыдзе для рамантычнага спаткання (калі толькі для вельмі крэатыўнага), але вось павячэраць, калі лянота гатаваць, можна. Зорак мішлен у буфетаў няма, але смачна і сытна накормяць.

Каментары5

  • ды ну?
    08.07.2024
    будзем знаць)

    а-то ўсё дюмаю - чаму маршрутачнікі прэдпачытают кофе у шаурмічнай

    дарэчы. што да кофе. на момант майго пасяшчэнія буфета кофе там не было
  • Индеец
    08.07.2024
    [Рэд. выдалена]
    • дочка Максима Дизайнера
      08.07.2024
      дайця пагадаю
      на картах таро
      видимо кофе все выпил Индеец ?
      (

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму8

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн3

Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій7

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент10

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму8

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць