Грамадства33

Польскія турысты на «машыне Фунціка» праехаліся па Беларусі і расхвалілі яе на ўсе лады. Што ім так спадабалася?

Рэтра-аўтамабіль «Mercer» прыехаў у Беларусь з Польшчы і адразу ж стаў героем сацсетак. Многія пачалі параўноўваць яго з аўтамабілем з мультфільма «Прыгоды парсючка Фунціка». Аказваецца, такая машына — адзіная ў сваім родзе. Яе 11 гадоў будаваў паляк Ежы Крыніцкі з Лодзі, натхніўшыся аўтапрамам 20-х гадоў XX стагоддзя. Разам з жонкай Даротай Юст-Крыніцкай ён вырашыў пакатацца па Беларусі. Пара заехала ў Ліду, дзе дала інтэрв'ю мясцоваму тэлеканалу, заўважыла Hrodna.Life.

Mercedes машына фунціка рэтра аўто з Польшчы Ежы Крыніцкі
Скрыншот Hrodna.life з відэа Ліда ТБ

Што за «машына Фунціка»?

Ежы Крыніцкі сам пабудаваў сваю машыну ў рэтра-стылістыцы на шасі мікрааўтобуса Mercedes 207d 1981 года. Ён назваў яе Mercer і кажа, што яна — адзіная такая ва ўсім свеце. Мужчына збіраў аўтамабіль 11 гадоў і скончыў працу ўвосень 2023 года.

Скрыншоты Hrodna.life з відэа Ліда ТБ

У машыне ўсталяваны дызельны рухавік на 2,5 л. Дадаткова ёсць бензінавы генератар: з яго дапамогай на стаянцы можна пагрэцца, прыгатаваць каву, зарадзіць ноўтбук ці нешта яшчэ. Ёсць кандыцыянер, халадзільнік і невялікая ракавіна. Бак месціць крыху больш за 60 літраў, з’ядае машына 11 літраў на 100 км.

Скрыншот Hrodna.life з відэа Ліда ТБ

«Дарогі тут добрыя, прыемна ехаць. А такая машына патрабуе добрых дарог, — расказала Дарота Юст-Крыніцкая пра свае ўражанні ад Беларусі. — Усюды ў вас чыста, прыгожа».

Пара падчас свайго падарожжа наведала Кобрын, Пінск, Баранавічы, Мінск, Навагрудак, Мір і Ліду.

«Нам падабаецца Беларусь, у вас тут спакойна. Можа, Мінск крыху шумны, але ў цэлым нам вельмі падабаецца атмасфера. Маеце цудоўную зеляніну, дагледжаную. Людзі вельмі мілыя, сімпатычныя», — працягвае жанчына.

Пара таксама расказала, чым Беларусь, паводле іх назіранняў, адрозніваецца ад Польшчы.

«У нас крамы ў нядзелю не працуюць. Тут можна зайсці ўсюды. Яшчэ ў Беларусі ёсць крамы, якія працуюць дапазна. У вас адкрытыя банкі ў суботу. У нас не. А сярод тыдня толькі да 12», — адзначыла Дарота.

У Польшчы з 2018 года большасць крам зачыненыя па нядзелях і ў дзяржаўныя выходныя. Ёсць усяго некалькі так званых «гандлёвых нядзель» у годзе, калі крамы адчыненыя.

«Вы вельмі прыязныя і адкрытыя. У нас мала такіх сустрэч, як у вас. Нашыя людзі замкнёныя ў сабе і ў дамах. Не маем зносін паміж сабой, як вы тут. Відаць, што маеце агульныя тэмы, святы. У нас ужо менш», — кажа Дарота пра свае ўражанні ад зносін з беларусамі.

Каментары3

  • Пытаннечка
    05.07.2024
    Які ж #удак прыбрал фэйспалм з рэакцый?
  • Индеец
    05.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • сус
    05.07.2024
    У Беларусі жанчыны прыгажэйшыя. Паляк не ведаў і прыпёрся са сваёй.

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць26

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам14

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок2

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы3

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць26

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць