Свет22

Польскі фермер зноў прыязджаў у Гродна як «кіраўнік дэлегацыі Падляшскага ваяводства». Хоць прадстаўляе толькі сябе самога

Польскія СМІ апублікавалі дэталі новага візіту ў Гродна падляшскага фермера Кшыштафа Талвінскага. З ім сустракалася начальства Гродзенскай вобласці, а мясцовы дзяржаўны тэлеканал назваў «кіраўніком дэлегацыі Падляшскага ваяводства», піша Радыё Свабода.

Талвінскі мае на Падляшшы ўласную ферму, займаецца вытворчасцю малака. У сярэдзіне 2000-х ён быў віцэ-маршалкам Падляшскага ваяводства. Пасля гэтага змяніў некалькі партый і беспаспяхова балатаваўся ў Сейм. Апошнія некалькі гадоў ён быў звязаны з нацыяналістычнай і антыеўрапейскай кааліцыяй Konfederacja. У красавіку Талвінскі абвясціў, што стварае ўласную партыю Front. На старонцы ягонай партыі ў фэйсбуку менш за 150 падпісчыкаў, яна ў працэсе рэгістрацыі.

У Горадні Талвінскага прымаў намеснік старшыні аблвыканкама Віталь Нявера. Яны размаўлялі, між іншым, наконт энергетычнай бяспекі, у тым ліку аб працы атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Гродзенскі дзяржаўны тэлеканал паказаў сюжэт пра візіт Талвінскага, назваўшы яго «кіраўніком дэлегацыі Падляшскага ваяводства». Але хто апрача яго быў у дэлегацыі — не паведамлялася. Паводле аўтараў сюжэту, у Гродне Талвінскі размаўляў з уладамі пра «харчовую бяспеку».

Напярэдадні візіту ў Беларусь Кшыштаф Талвінскі напісаў на адным з сайтаў, што ў яго дэлегацыю ўваходзіць тры асобы, «але мы — голас мільёнаў палякаў». Падчас візіту ў Гродзенскую вобласць Талвінскі заявіў, што Беларусь «з'яўляецца адной з найлепш кіраваных краін», а Лукашэнка — «дзяржаўны дзеяч, сапраўдны палітык».

Талвінскі наведваў Беларусь у жніўні. Тады падчас візіту ў Ваўкавыскі раён ён называў сябе прадстаўніком дэлегацыі «ад імя падляшскага самакіравання». Разам з Талвінскім Беларусь тады наведаў Арвід Плівачэўскі з пракрамлёўскага фармавання «Zadrużny Krąg — Славянскі аддзел» і пракрамлёўскай грамадска-палітычнай арганізацыі Rusov Polska, якая ўваходзіць у міжнародную структуру Rusov, «накіраванай на аб’яднанне славянскіх земляў». Сядзіба гэтай арганізацыі знаходзіцца ў Севастопалі.

Аднак пасля гэтага візіту маршалак Падляшша Артур Касіцкі адмаўляў, што дэлегацыя на чале з Талвінскім прадстаўляла самакіраванне ваяводства. Ён заявіў, што такія сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў Рэспублікі Беларусь «шкодзяць іміджу Падляшскага ваяводства і, шырэй, польскім інтарэсам», праінфармаваўшы пра гэты «шакуючы выпадак» МЗС.

Каментары2

  • фцф
    30.10.2022
    ну саляры яму хоць налілі ці бензіну па тутэйшым кошце? Не дарма ж чалавек сюды катаецца. Трэба нейк аддзячыць небараку. Бо там жа ўсё дорага: крызіс, дэфіцыт, галыцьба галодная і халодная... Дзіўна, а чаму б яму тут не застацца, у бога за пазухай? Каб нікуды больш не ездзіць.
  • Кажан
    31.10.2022
    І вось такія клоўны езьдзяць ад нас. Можа польская паліцыя й пракуратура ўрэшце зацікавяцца гэтым самазванцам? Бо цалкам верагодна, што яго рыхтуюць на прыйшла на гаўлятэра Падляшша.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць