Ежа11

Летнія напоі: 4 рэцэпты ліманаду

Фруктовы ліманад з лёдам і кіслінкай — ідэальная прапанова для летніх дзён. Вашай увазе — рэцэпты хатніх напояў, якія дадуць свежасці і энергіі.

lemonades

Ліманад са смакам махіта 

На 5 шклянак:

  • 1 літр халоднай вады
  • некалькі галінак мяты
  • 4 чайныя лыжкі карычневага цукру
  • 3 лаймы
  • 1 лімон
  • кубікі лёду
  1. Наліце 100 мл вады ў каструлю і растварыце ў ёй цукар (вада не павінна кіпець, карычневы цукар растворыцца ў ёй вельмі хутка, дастаткова злёгку нагрэць каструлю і размяшаць).
  2. Атрыманы цукровы сіроп адстаўце, каб ён астыў, а потым дадайце ў збан з халоднай вадой (астатнія 900 мл).
  3. Памыйце лісце мяты і кіньце па некалькі лісцікаў у кожную шклянку (можна папярэдне паставіць шклянкі ў маразільную камеру на некалькі хвілін, каб яны былі халодныя і даўжэй захоўвалі прахалоду). Таўкачыкам растаўчыце лісце ў шклянках, каб яно выпусціла сок і дало цудоўны водар.
  4. Разрэжце лаймы напалову. З трох выцісніце сок, які дадайце ў збан з вадой і цукровым сіропам. Перамяшайце доўгай лыжкай ці саломкай. Палоўкі лайма, што засталіся, разразаем на чатыры часткі. Лімон таксама наразаем — на восем частак або лустачкамі (як вам падабаецца). У шклянкі з лісцем мяты кідаем кавалачкі лайма і лімона. Дадаем кубікі лёду. Заліваем ліманадам.

Кавуновы ліманад з размарынам

  • кавуновая мякаць 1/2 кг
  • цукар 2 сталовыя лыжкі
  • лайм 3 шт.
  • размарын 1 вялікая галінка + для падачы
  • кубікі лёду для падачы
  • негазаваная вада 750 мл
  1. Мякаць кавуна разрэзаць на кавалачкі. Жменю пакіньце для падачы з гатовым ліманадам, а астатнія кавалачкі перакладзіце ў блендар. Дадайце цукар.
  2. Бланшыруем лаймы — палову пакіньце для падачы, а з астатніх выціскаем сок. Пераліце яго ў блендар. Дадайце галінку свежага размарыну і старанна змяшайце. Атрыманую масу прапусціце цераз сіта, пераліце ў вялікую банку або збан і пастаўце ў халадзільнік, каб яна астыла і дала смакам злучыцца.
  3. Потым у гэтую аснову насыпце шмат лёду, дадайце кавалачкі лайма, галінку размарына і халодную негазаваную ваду.

Грушавы ліманад з чабаром і яблычным сокам

  • груша 3 шт.
  • лімон 2 шт.
  • карычневы цукар 1 сталовая лыжка
  • яблычны сок 150 мл
  • свежы чабор трохі для самога ліманаду + трохі для падачы, для ўпрыгожвання
  • кубікі лёду для падачы
  • негазаваная вада 800 мл
  1. Садавіну мыем, грушы лупім і наразаем кавалачкамі, з лімонаў выціскаем сок.
  2. У блендар ці кухонны камбайн кладзём нарэзаную грушу, дадаём выціснуты з цытрыны сок і карычневы цукар. Дадаём яблычны сок і жменю свежага чабару. Старанна змешваем у блендары. Масу прапускаем цераз сіта.
  3. У збан кладзём кубікі лёду, галінкі свежага чабару і грушавы мус. Затым наліваем негазаваную ваду.

Ліманад з клубніцамі, мёдам і базілікам

  • клубніцы 500 г
  • лімон 2 шт.
  • вадкі мёд 3 сталовыя лыжкі
  • базілік — жменя свежага лісця + галінка для падачы
  • кубікі лёду для падачы
  • негазаваная вада 750 мл
  1. Клубніцы мыем і прыбіраем з іх цветаножкі. Некалькі штук пакідаем, каб падаць з гатовым ліманадам. Тыя ягады, што засталіся, наразаем кавалачкамі і кладзём у блендар.
  2. Бланшуем лімоны і выціскаем з іх сок. Дадаём сок у клубніцы. У блендар наліваем мёд і кідаем жменю базіліку. Перамешваем.
  3. Атрыманую ліманадную аснову трэба прапусціць цераз сіта, пераліць у слоік і астудзіць у лядоўні 2—3 гадзіны.
  4. У збан наліваем ліманадную аснову, кідаем кубікі лёду і кладзём галінку свежага базіліку. Наліваем негазаваную ваду. Падаваць ліманад лепш адразу пасля гатавання.

Каментары1

  • Кастусь
    30.06.2024
    а правильно клубніцы или трускаўкi?

Цяпер чытаюць

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць2

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў5

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць