Мінчук перавёў махлярам 10 тысяч даляраў, паверыўшы ў абвінавачванне ў дзяржздрадзе
Мужчына стаў ахвярай махляроў, якія дзейнічалі паводле схемы лжэ-Белпошта.
Традыцыйна яго папрасілі назваць код з SMS-паведамлення нібыта для дастаўкі пасылкі. Затым яны прадставіліся супрацоўнікамі кібербяспекі і запалохалі мужчыну, сцвярджаючы, што ад яго імя ажыццяўляюцца незаконныя грашовыя пераводы асобе, якая знаходзіцца ў вышуку. У сувязі з гэтым мінчаніна абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе.
Каб пазбегнуць пакарання, мужчыну параілі сфарміраваць так званую базу невінаватасці і тэрмінова «задэклараваць» усе свае зберажэнні.
Мінчук адправіў сваю крыптавалюту на чужы электронны кашалёк, фактычна сам перавёўшы грошы махлярам.
Калі праз некалькі дзён ён не атрымаў сродкі назад, то зразумеў, што стаў ахвярай падману.
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары