Свет33

Адна з нейрасетак паспяхова прайшла тэст Т'юрынга. Гэта адбываецца ўпершыню ў гісторыі

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта правялі для некалькіх нейрасетак сапраўдны тэст Т'юрынга і далі ім пагутарыць з 500 рознымі людзьмі, якія потым павінны былі адказаць, з чалавекам ці з машынай яны размаўлялі. Вынікі аказаліся лёсавызначальнымі для ўсяго чалавецтва, кажуць даследчыкі.

Ілюстрацыйная выява. Фота: vecteezy

Каманда навукоўцаў з Каліфарнійскага ўніверсітэта нядаўна правяла сусветна вядомы тэст Т'юрынга з мэтай высветліць, ці могуць сучасныя мадэлі штучнага інтэлекту (ШІ) праўдападобна імітаваць чалавечыя зносіны і колькіх людзей атрымаецца ўвесці ў зман, калі даць ім пагутарыць з ШІ, перадае часопіс Life Science.

Для гэтага навукоўцы зладзілі пачарговую 5-хвілінную размову некалькіх нейрасетак з 500 рознымі людзьмі, якіх падзялілі на 4 групы: першая мела зносіны з сапраўдным чалавекам, а тры астатнія — з нейрасеткамі (у эксперыменце выпрабоўвалі самы першы ў гісторыі чалавецтва чат-бот ELIZA, а таксама трэцюю і чацвёртую версіі нейрасеткі ChatGPT).

Згодна з правіламі тэсту Т’юрынга, ніводзін з 500 рэспандэнтаў першапачаткова не ведаў, з кім ён вядзе размову: з машынай ці з жывым чалавекам. Потым кожны з удзельнікаў павінен быў адказаць на пытанне, ці быў іх суразмоўца сапраўдным.

Вынікі аказаліся такія: ChatGPT-4 падчас размовы здолеў пераканаць 54% удзельнікаў у тым, што з імі меў зносіны жывы чалавек. А трэцюю версію нейрасеткі (ChatGPT-3.5) прынялі за чалавека 50% рэспандэнтаў.

Чат-бот ELIZA у сваю чаргу заваліў тэст і 78% удзельнікаў адразу вызначылі, што з імі гутарыць машына. Рэальны чалавек, які разам з нейрасеткамі меў зносіны з рэспандэнтамі, змог пераканаць у сваёй чалавечнасці 67% удзельнікаў.

«Паколькі 54% — гэта большасць, і яна не змагла адрозніць машыну ад жывога чалавека, то ChatGPT прайшоў тэст Т’юрынга. Гэта адбываецца ўпершыню», — заявілі навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў сваім новым даследаванні.

Яны таксама прызнаюць, што арыгінальны тэст Т’юрынга занадта спрошчаны ў сваім падыходзе, «бо стылістычныя і сацыяльна-эмацыйныя фактары сёння адыгрываюць больш вялікую ролю ў праходжанні тэсту, чым традыцыйныя паняцці інтэлекту».

«Сучасныя моўныя мадэлі бясконца гнуткія, яны здольныя сінтэзаваць адказы на шырокі спектр тэм, выказвацца на розных мовах і дыялектах, прымяраць на сябе характэрныя асобавыя якасці і каштоўнасці, а таксама падманваць і маніпуляваць.

Гэта велізарны крок наперад і паказальнік таго, як моцна змяніўся ШІ ў эпоху GPT. Гэта вялікі выклік будучаму ўзаемадзеянню чалавека і машыны, які можа прынесці за сабой шырокамаштабныя сацыяльныя і эканамічныя наступствы для ўсяго чалавецтва», — падкрэсліваюць навукоўцы.

Поўны тэкст даследавання (на англійскай мове) можна паглядзець па спасылцы.

Нагадаем, што тэст Т'юрынга названы ў гонар брытанскага матэматыка і крыптографа Алана Т'юрынга, якому падчас Другой сусветнай вайны ўдалося ўзламаць сакрэтную нямецкую шыфравальную машыну «Энігма» і тым самым адсочваць аперацыі падводнага флоту Германіі, што істотна дапамагло саюзнікам перамагчы ў вайне.

Т'юрынг таксама лічыцца адным з заснавальнікаў тэорыі штучнага інтэлекту, і ягоны тэст павінен быў вызначаць узровень наяўнасці інтэлекту ў машын на аснове іх здольнасці падтрымліваць праўдападобную размову з чалавекам.

Каментары3

  • Acab
    15.06.2024
    Ня ўпершыню
  • Acab
    15.06.2024
    Тэст Акабчыка дзеля штучнае інтэлігенцыі такі - трэба перамагчы на дэмакратычных свабодных ўсеагульных выбарах з матэматычна дакладным падлікам галасоў.
    Хаця гэты тэст штучная інтэлігенцыя дзе заўгодна ў сьвеце пройдзе з першае спробы.
  • 15.06.2024
    Гэты так званы " тэст Тьюрінга " ніколі , з малаком маленькіх навукоўцаў НІКОЛІ ня успрымаўся як нехшта сур'ёзнае )) Гэта ўспрымалася больш як жарт .

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі48

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзіўную і злавесную карціну Фрыды Кала купілі за рэкордныя для жанчыны-мастачкі грошы3

Літоўскія грузавікі ўсё яшчэ не перасякаюць мяжу3

У Еўропе план Трампа па Украіне лічаць дрэнным9

Як Максім апынуўся ў забалочаным месцы? У МУС расказалі новыя падрабязнасці пра пошукі падлетка10

«Я гэтага не дарую». У палітвязня, вывезенага ў Літву, знайшлі гепатыт С — напэўна, заразілі за кратамі3

З-за метэазондаў з Беларусі самалёт міністра замежных спраў Літвы і еўракамісара не адразу змог прызямліцца ў Вільні12

Што цяпер знаходзіцца на месцы клінікі «Новы зрок» у Мінску?4

Вызначылася пераможца конкурсу «Міс Сусвет — 2025»5

Былую супрацоўніцу Кангрэса ЗША абвінавацілі ў інсцэніроўцы нападу на саму сябе. Яна казала, што на жываце напісалі «шлюха Трампа»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі48

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць