Культура77

Чым любіў паласавацца Васіль Быкаў? Любімы рэцэпт пісьменніка

Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі, што на Віцебшчыне. Пазней, будучы вядомым пісьменнікам, ён час ад часу наведваў родную вёску. «Будзьма» распавядае, як праводзіў час і чым любіў паласавацца творца на вёсцы, і гатуе разам любімую страву пісьменніка.

Прыязджаў на дзень-два, любіў хадзіць на возера

Антаніна Быкава — жонка малодшага з братоў-Быкавых Мікалая ў 2013 годзе ў адным з інтэрв’ю ўзгадвала, як Васіль Быкаў праводзіў свой час, калі яму ўдавалася на пару дзён прыехаць у родную вёску Бычкі, што на Віцебшчыне.

 Антаніна Быкава

Пісьменнік заўсёды прывозіў падарункі, пляменнікам — цацкі. Ледзь не пастаянным рытуалам для яго была прагулка да мясцовага возера. Але затрымліваўся на малой Радзіме пісьменнік нядоўга, як адзначае Антаніна Быкава: «Начаваў у асноўным у нашым доме. Ніколі ў Бычках не затрымліваўся. Дзень-два пабудзе і з’язджае. У яго заўсёды не хапала часу».

Сваячка Васіля Быкава адзначала, што калі літаратар быў у Мінску, то заўсёды дасылаў ліст на адрас вясковай крамы, дзе і працавала спадарыня Антаніна: «Пішыце мне да запатрабавання, я ўжо ў Мінску». Яна адзначала, што жыла сям’я Быкавых небагата і Васіль у асноўным прыязджаў у Бычкі грамадскім транспартам: «Першая жонка была настаўніцай, і не ахці якую зарплату атрымлівала. А Васіль заўсёды ў раз’ездах. У яго грошы разыходзіліся. Машыны доўга не меў. Усё аўтобусам да нас прыязджаў. Калі з Гродна ў Мінск пераехаў, тады ўжо ў яго з’явіліся «Жыгулі»».

Звычайна пісьменнік прыязджаў летам, калі ў вёсцы шмат працы. Калі ў 1984 годзе Быкаву прысвоілі званне Герой сацыялістычнай працы, ён з пісьменнікамі прыязджаў у школу ў Кублічы, што ў кіламетрах трох-чатырох ад Бычкоў. Мясцовае кіраўніцтва з такой нагоды прапанавала арганізаваць банкет, але Быкаў адмовіўся: ««Не, хачу пабыць у коле родных». Мы ўсе тады сабраліся разам. Васіль шмат не піў — чарачку-дзве. Але я яго ні разу ў жыцці такім не бачыла, як у той раз! Ён усякую ўсячыну распавядаў, такія анекдоты! І ў такім настроі быў! А звычайна ў яго так атрымлівалася: у некалькіх словах распытае і тэлевізар глядзіць або газету чытае», — дзялілася ўспамінамі спадарыня Антаніна.

Клёцкі, вялікі дранік і амлет з печы

Спадарыня Антаніна ўзгадвае, што Васіль Быкаў раніцай у горадзе ніколі не снедаў, выключна піў каву. А ў Бычках заўсёды парушаў гэтую традыцыю: «Амлет на скварках — яго любімая страва, — узгадвае сваячка пісьменніка. — Яшчэ клёцкі любіў. Увогуле, падабалася яму вясковая ежа, прыгатаваная ў печы. Часта паўтараў: «Ці то справа — печ, не дурань яе прыдумаў. Усё ў ёй смачнае!»».

Спадарыня Антаніна ўзгадвае, што пры жыцці маці Васіль асабліва не прывозіў гасцей. А аднойчы прывёз у госці ажно восем пісьменнікаў: «Прыйшоў да мяне: «Пакорміш нас?» — «Безумоўна». У вёсцы па-іншаму ніяк. Ды і лета на двары: свае агуркі, памідоры. Да таго ж і скварка была, і карова даілася», — распавядала сваячка Васіля Быкава.

Антаніна Аляксандраўна ўспамінала, што пісьменнік любіў паласавацца і вялікім дранікам. Ужо потым, пасля смерці Быкава, сваячка частавала такім дранікам і амлетам на скварках з печы замежных турыстаў, што наведвалі дом-музей у Бычках.

Дом-музей Васіля Быкава ў в. Бычкі

Як прыгатаваць амлет, які любіў Быкаў?

Гатуецца страва вельмі проста і хутка. Амлет атрымліваецца вельмі каларыйны, хіба таму Васіль Быкаў і дазваляў сабе такі сняданак толькі ў вёсцы.

Сала лепш выбіраць не надта тоўстае, з мяккай скуркай і мяснымі праслойкамі. Таксама спатрэбяцца яйкі, шклянка малака, соль і перац па смаку. Пры жаданні можна дадаць цыбулі і зеляніны.

Прадукты для прыгатавання амлету

Спачатку нарэзанае адвольна свіное сала абсмажваецца на сухой патэльні да залацістага колеру. У гэты час яно вылучае шмат тлушчу, на якім потым і гатуецца страва.

Да сала далучыць нарэзаную цыбулю і давесці таксама да залацістага колеру.

Яйкі разбіць у прыдатную ёмістасць і з дапамогай відэльца ўзбіць іх да стану аднароднай вадкасці, дадаўшы соль і перац па смаку.

Дадаць малака, яшчэ раз добра ўзбіць і выліць на патэльню.

Паставіць у печ, духавую шафу або гатаваць на пліце пад накрыўкай на невялікай тэмпературы каля 7 хвілін. Як выпарыцца вадкасць, амлет узыдзе і будзе гатовы.

Пры падачы страву можна пасыпаць пакрышанай зелянінай. Смачна есці!

Нам спатрэбіцца:

  • Сала свіное — 100 грамаў
  • Малако — 50 мілілітраў
  • Яйка курынае — 3 штукі
  • Цыбуля — 50 грамаў
  • Соль, перац, зеляніна — па смаку

@nashaniva Сёння Васілю Быкаву споўнілася б 100 гадоў. Цікавая гісторыя з яго жыцця #васільбыкаў #беларусь #нашаніва #беларускаямова #беларускітыкток #жывебеларусь #белорусы ♬ Беларусь - Без Билета

Каментары7

  • Зміцер З.
    15.06.2024
    Агонь у печы павінен быць трохі большым, каб на амлеце была румяная скарынка
  • Acab
    15.06.2024
    Тлустая высокавугляводная ежа
  • Acab
    15.06.2024
    Цікавы факт зьвязаны ў маёй біяграфіі са спадаром Быкавым. Ў камэнтарох на бастыёне беларусчыны Нашай Ніве, спадар Чытач выказаў мне прэтэнзыю, каб дзяржава ставіла помнікі Быкаву. На што я аспрэчыў, што лічу, каб дзяржава нікому ніякіх не ставіла помнікаў.
    Таго ж дня высьвятляецца, што спадар Лукашэнка загадаў ў гомельскім парку адпачынку работніка на калгасьніцы паставіць роставую скульптуру гомельца і найзнанейшага ўраджэнца Беларусі спадара Мэлстроя.

Цяпер чытаюць

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?12

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Беларус тыдзень купляў латарэйныя білеты замест абедаў. Колькі выйграў?9

ЗША ўвялі новы візавы збор. Кошт візы павялічыцца больш чым у два разы4

Уладальніка расійскіх брэндаў «Кірыешкі» і «Яшкіна» прызналі экстрэмістам і канфіскавалі ўсе актывы8

У былой псіхбальніцы ў Жодзішках цяпер выстаўляюць беларускіх мастакоў ФОТЫ14

ЗША дасць Украіне разведзвесткі для ракетных удараў па энергетыцы ўглыб Расіі

Ізраіль спыніў судны флатыліі Грэты Тунберг, сама Грэта затрыманая14

Твор Святланы Алексіевіч стаў крыніцай натхнення для амерыканскага фэнтэзі-бэстсэлера2

Палёт з Мінска ў Егіпет цяпер будзе карацейшы амаль на цэлую гадзіну. Але ляцець будуць бліжэй да лініі фронту3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?12

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць