Людзей пасля крушэння карабля выратавалі дзякуючы надпісу «Help», выкладзеным імі з пальмавага лісця
Берагавая ахова ЗША заўважыла іх і змагла выратаваць.

Фота: тэлеграм-канал Bild
31 сакавіка трое мужчын адправіліся на лодцы лавіць рыбу, яны хацелі адправіцца на Пікелот, бязлюдны каралавы востраў прыкладна ў 415 мілях ад Гуама (заходняя частка Ціхага акіяна) — але не вярнуліся і былі абвешчаныя зніклымі без вестак, піша Bild.
Мужчыны выклалі вялікімі літарамі з пальмавага лісця слова «Help». Берагавая ахова ЗША заўважыла іх і змагла выратаваць.
Тэлеканал CNN паведаміў аб дзіўным супадзенні — адзін з ратавальнікаў аказаўся далёкім сваяком пацярпелых караблекрушэнне.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары